Адукацыя

Летняя школа для гісторыкаў

З 11 ліпеня па 5 жніўня 2016 года ў Львове пройдзе летняя школа “Габрэйская гісторыя, агульнае мінулае і спадчына: культура, гарады, асяроддзі”.

Праграма летняй школы выходзіць за межы акадэмічнай гісторыі і прыцягвае разнастайныя формы працы з гістарычным матэрыялам. Спалучэнне лекцыяў і семінараў з практычнай працай, варкшопамі, групавымі заданнямі дазваляе атрымаць навыкі працы з праектамі па публічнай гісторыі.

Сёлета прапанаванай тэмай варкшопу будзе полікультурнасць мастацкага і літаратурнага Львова з фокусам на габрэйскім творчым асяроддзі. Мэта варкшопу – прыцягнуць удзельнікаў да пошуку новых цікавых фарматаў шпацыраў па горадзе (city walks), у межах якіх можна было б пазнаёміцца з разнастайным полікультурным жыццём гораду ў перыяд з пачатку ХХ ст. да Другой сусветнай вайны.

Да ўдзелу запрашаюцца магістранты і аспіранты, маладыя даследчыкі да 35 гадоў, выкладчыкі ВНУ, музейныя супрацоўнікі, практыкі спадчыны з Украіны, Беларусі, Польшчы і Расіі, якія добра валодаюць ангельскай мовай.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам, неабходна падаць заяўку, якая мусіць утрымліваць наступныя дакументы:

  • CV;
  • матывацыйны ліст (не больш за 3000 знакаў);
  • апісанне праекту (не больш за 3000 знакаў; гэта можа быць даследчы, адукацыйны ці культурніцкі праект, звязаны з габрэйскай гісторыяй, поліэтнічнай гісторыяй ці пытаннямі спадчыны);
  • кантактны тэлефон / электронныя адрасы двух даследчыкаў / выкладчыкаў, да якіх арганізатары могуць звярнуцца за рэкамэндацыяй пры неабходнасці.

Дэдлайн – 8 красавіка 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на электронны адрас [email protected] (Ірына Мацэўка, кіраўніца праекту). Больш інфармацыі – па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ