Адукацыя

Шчодрыя стыпендыі для лепшых мысляроў

The Einstein Forum i Фундацыя Deimler-Benz прапануюць спыпендыi для маладых мысляроў, якiя жадаюць рэалiзаваць праект у разнастайных накiрунках.

Задача стыпендыi – падтрымаць тых, хто ў дадатак да адмысловай працы па спецыяльнасці адкрыты да iншых, iнтэрдысцыплiнарных задач па прыкладзе Альберта Энштэйна. Стыпендыi выдаюцца з 2007 года i разлічаны на 5- альбо 6-месяцoвую рэзiдэнцыю ў Капуце (блiз Патсдама).

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • унiверсiтэцкi дыплом па гуманiтарных, сацыяльных альбо прыродазнаўчых дысцыплiнах;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • дэманстрацыя якасцi, арыгiнальнасцi i ажыццявiмасцi заяўленага праекту;
  • выключнага ўзроўню iнтэллектуальнае развiццё.

Фінансавыя ўмовы

Абраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры 10 000 еўра. Таксама ім кампенсуюць выдаткі на праезд.

Дэдлайн – 15 красавіка 2016 года.

Усе падрабязнасці па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ