Таварыства нямецкіх студэнтаў GFPS e.V. зноў распачынае прыём заявак на семестровую стыпендыю ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.
Тэрмін фінансавай падтрымкі – кастрычнік 2016 – люты 2017 (зімовы семестр).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты (мінімальна трэці курс да пачатку стыпендыі) ды магістранты беларускіх ВНУ (ці Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільне);
- беларускае грамадзянства;
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- заангажаванасць у грамадскім, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі;
- неблагія поспехі ў навучанні;
- жаданне пазнаёміцца з нямецкімі культурай і грамадзянствам.
Фінансавыя ўмовы:
GFPS кампенсуе выдаткі на вучобу, візу, медыцынскую страхоўку і часткова на транспарт. Таксама студэнты будуць штомесяц атрымліваць стыпендыю.
Падаць заяўку і даведацца больш можна толькі анлайн. З усіх кандыдатаў камітэт адбярэ некалькіх і запросіць іх на сумоў’е ў Менск. Сутстрэча пройдзе прыкладна 21 мая.
Дэдлайн – 30 красавіка 2016 г.
наш комитет по отбору выбирает около шести кандидатов и приглашает их отбора интервью в Минск. Ожидается, что они состоятся 21 мая 2016th
За дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па адрасу [email protected].
Крыніца: adukacyja.info