Categories: Адукацыя

Трэнінг пра мульці-кульці-разнастайнасць едзе ў Берасце

Вучні старэйшых класаў і студэнты запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгу “Вітайма разнастайнасць! альбо Што такое міжкультурная кампетэнцыя”.

Нашы звыклыя культурныя “правілы гульні” дзейнічаюць у Беларусі, але далёка не заўсёды ў Азіі, Афрыцы, Амерыцы, а часам нават у вельмі падобных еўрапейскіх культурах.

Тое, што робіць працэс узаемадзеяння паміж культурамі такім прывабным і ўзбагачальным, адначасова стварае шматлікія складанасці, выклікае непаразуменні, а часам і канфлікты.

  • Што канкрэтна ўскладняе сустрэчу розных культур і выклікае збянтэжанасць ды непаразуменне?
  • Як нам лепш зразумець менталітэт Іншага, не адмаўляючы сваю ўласную ідэнтычнасць?
  • Як мы можам паспяхова пазбегнуць міжкультурных непаразуменняў і якія якасці варта развіваць у сабе, каб кантакт з прадстаўнікамі іншых культур прыносіў нам задавальненне і ўзбагачаў нас?

Псіхолаг, аматарка вандровак і прыхільніца разнастайнасці Валянціна Ракецкая прапануе знайсці адказы на гэтыя пытанні падчас адмысловага трэнінгу.

Пачатак а 10:00 16 красавіка. Лакацыя – Маякоўскага, 46.

Як падацца

Каб далучыцца да трэнінгу, неабходна даслаць кароткі расповед пра сябе на е-адрас vraketskaya@yahoo.com і абгрунтаваць жаданне ўдзельнічаць

Дэдлайн – 15 красавіка 2016 г.

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago