Адукацыя

Вестмінстэрская прапанова

Адзін са старэйшых ўніверсітэтаў Брытаніі прымае заяўкі на атрыманне міжнародных стыпендый для навучання ў аспірантуры.

Вестмінстэрскі універсітэт прапануе незвычайныя для Брытаніі поўныя стыпендыі для прадстаўнікоў болей чым 50 краін свету.

Падаваць заяўкі могуць студэнты розных спецыяльнасцей, у тым ліку ў галіне медыя, мастацтва, дызайну і г.д. Для кожнай з іх існуюць адмысловыя стыпендыі.

Фінансавыя ўмовы

Установа прапануе розныя катэгорыі стыпендый:

  1. поўная стыпендыя;
  2. поўная аплата навучання універсітэтам;
  3. частковая аплата навучання;
  4. частковая навуковая стыпендыя.

Як і куды дакладна падацца, чытайце на гэтым сайце.

Дэдлайн – 3 траўня 2016 года.

Паводле: adukacyja.info.

Пакінуць адказ