Фонд імя каралевы Ядвігі паўстаў дзеля ўшанавання яе памяці. Яна ахвяравала свой маёнтак, жадаючы аднавіць Кракаўскую акадэмію і тым самыз з’ініцыявала 600 гадоў бесперапынных даследванняў і навучання ў Ягелонскім універсітэце. Мэта Фонду Каралевы Ядвігі — падтрымка даследчыкаў і аспірантаў з краін былога Савецкага Саюза, Балкан, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія ў Кракаве будуць рэалізоўваць свае даследчыя праекты. Стваральнікі Фонду маюць надзею на тое, што гэтая ініцыятыва ўзмацніць сувязі і дапаможа абмену вопытам паміж навукоўцамі.
Памер стыпендыі складае 1500 злотых. Кожнаму стыпендысту будзе забяспечана пражыванне ў двухмесным нумары ў інтэрнаце за кошт універсітэта і базавае медыцынскае абслугоўванне.
Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў галіне даследаванняў.
Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года. Інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі і пералік неабходных дакумантаў – тут.
Паводле афіцыйнага сайту Ягелонскага універсітэта.