Рэдакцыя Adukacyja.info шукае таленавітых, энергічных, амбітных аўтараў для свайго сайта.
Калі ты…
- любіш пісаць тэксты;
- умееш знаходзіць нечаканыя тэмы;
- жадаеш удасканаліць свае ўменні;
- шукаеш натхнення і новых знаёмстваў,
тады шчыра запрашаем у мегабдышч-каманду!
Што яны абяцаюць:
- суперцікавыя заданні;
- безліч карысных кантактаў;
- тоны натхнення;
- працу з людзьмі, якія ўжо 12 гадоў робяць лепшы адукацыйны сайт краіны;
- улётныя сустрэчы.
Шукаюцца аўтары для рубрык:
- “Выпускнікі” – тут вам давядзецца браць інтэрв’ю ў паспяховых выпускнікоў, якія вучыліся альбо вучацца ў розных універсітэтах свету, хто пераадолеў абставіны і пайшоў па сваім, заўжды ўнікальным, шляху;
- “Цікавосткі” – вітаюцца ідэі для незвычайных і карысных матэрыялаў пра сусветную адукацыю ды ўніверсітэты, спосабы навучання, магчымасці і ўсё цікавае-незвычайнае-адукацыйнае;
- “Эксперты” – чакаюцца інтэрв’ю з вядомымі, аўтарытэтнымі беларусамі (і не толькі) пра сучасныя працэсы і перспектывы беларускай адукацыі;
- “Мовы” – усё пра мовы, матывацыю да іх вывучэння і эфектыўныя спосабы;
- “Блог” – калі ў вас ёсць досвед, якім варта падзяліцца ў блозе, – пішыце, абмяркуем.
Калі ты з імі на адной хвалі альбо хочаш, каб яна цябе “накрыла”, дасылай ліст на е-адрас [email protected] (спытаць Любоў:). Будзе выдатна, калі будзе напісана колькі слоў пра сябе і ты прапануеш некалькі тэмаў, якія хацелася б развіць для Adukacyja.info.
Студэнтам факультэтаў журналістыкі: публікацыі з сайта пойдуць вам у залік патрабаванняў ад выкладчыкаў.
Вельмі, вельмі чакаем цябе!
Крыніца: adukacyja.info.