Categories: Медыя

Абвешчаны фіналісты «Заспявай 3.0»

Журы назвала шасцёркі фіналістаў у кожнай з трох намінацыяў конкурсу. Гэтыя выканаўцы выступяць ужывую ў летняй серыі канцэртаў і маюць шанец атрымаць грашовы прыз да 1500 еўра.


Усяго на конкурс, які праводзяць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» прыйшло 78 заяваў. З іх журы адабрала 18 найлепшых у трох намінацыях — «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» і «Замежны пераклад». Паводле ўмоваў сёлетняга конкурсу разглядаліся заявы ад канкурсантаў ад 16 да 33 гадоў уключна. «Па-мойму, не абы-які кантакт музыкі з паэзіяй адбыўся, – зазначае сябра журы Андрэй Хадановіч. – Калі так пойдзе і далей, нашыя музыкі пачнуць арыентавацца ў сучаснай беларускай паэзіі не горш ад саміх паэтаў». У лік найлепшых песень конкурсу ўвайшлі творы на словы Уладзіміра Караткевіча, Змітра Вішнёва, Ірыны Багдановіч, Насты Кудасавай, Ігара Канановіча, Барыса Жанчака. Найбольш удалымі каверамі прызнаныя пераспевы песень гуртоў «Бонда», «Мроя», N.R.M., праекту «Народны альбом», «Без білета», «Сяброў», а з замежных – беларускамоўныя пераасэнсаванні песень Піта Сігера, Эрыка Клэптана, Эраса Рамазоці, Queen, HaBanot Nechama, «Кипелов».

Песні ўсіх фіналістаў конкурсу можна паслухаць тут
Фіналісты конкурсу возьмуць удзел у летняй серыі канцэртаў «Заспявай 3.0», якія пройдуць у чэрвені-жніўні ў самым цэнтры Мінску, у дворыку на плошчы Свабоды, 4 (тэраса кавярні Chill Out) пры падтрымцы вядомых беларускіх музыкаў. У першым канцэрце з гасцявым сэтам найлепшых песень выступіць Паліна Рэспубліка і фіналісты конкурсу – гурт «Тутэйшыя», DW ды трыё Дзімы Нікановіча, Вольгі Сацюк і Мікіты Найдзёнава. Весці канцэрты «Засьпявай 3.0» будзе Алег Хаменка.

10.06. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00-22.00. Заспявай 3.0: Тутэйшыя, DW, Нікановіч&Сацюк&Найдзёнаў.Госць – Паліна Рэспубліка. Кошт квіткоў: 100 000 руб. (папярэдне), 150 000 руб. (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago