Categories: Моладзь

«Беларускія кляцьбонікі з малюнкамі». Як паслаць па-беларуску правільна

Мастачка Воля Кузьміч стварыла серыю ілюстрацый пра тое, як лаюцца беларусы. 10 выяваў з аўтэнтычнымі смачнымі абразамі, якімі і цяпер карыстаюцца ў беларускіх вёсках.

Ілюстрацыі зробленыя паводле матэрыялаў даследавання лінгвіста Уладзіслава Іванова. «Брахлівая лексіка» была сабраная навукоўцам у вёсках Віцебскай вобласці. Паводле Уладзіслава, яшчэ нядаўна беларускія абразы крыўдзілі нашмат мацней за расейскі мат. Цяпер беларускія абразы, якія ўжываюцца маладым пакаленнем, можна сустрэць хіба што толькі ў інтэрнэце. Але «інтэрнэт-лаянку» даследчык называе «штучнай»:

«Паслаць на тры літары – гэта жарты, – кажа ён. – А вось  паслаць па-беларуску ў шмоню ці шмоньку – нашмат больш сур’ёзная рэч, крыўда на ўсё жыццё».

Мастачка Воля Кузьміч натхнілася працай даследчыка і стварыла серыю ілюстрацый «Беларускія кляцьбонікі з малюнкамі».

«Беларуская мова мае шмат смакаў і адценняў. Часцяком нават рускамоўныя беларускія творцы пішуць свае самыя шчырыя песні і вершы менавіта беларускай, бо ўспрымаюць яе нібы «Святы грааль», да якога прынята хадзіць па вялікіх святах. Але беларуская мова жывая, а лаянка – гэта яе пікантная спецыя.

У працы Уладзіслава Іванова я сустрэла выразы, што неаднойчы чула ў сваёй вёсцы. «Ат! Шлёндра!» – крычаў мой дзед-паляшук на цялушку, што адбілася ад статку і задраўшы галаву часала куды-небудзь па сваіх справах».

Воля Кузьміч – беларуская ілюстратарка, якая часта звяртаецца да сацыяльных і грамадска-значных тэмаў, уладальніца шматлікіх узнагародаў фестываляў рэкламы і камунікацый. Выставы мастачкі праходзілі ў Беларусі, Польшчы і Германіі. Сярод найбольш вядомых яе працаў – праект пра адметнасці беларускай мовы «Як чуецца, так і малюецца», серыя мастацкіх акцый салідарнасці «Freedom on paper», інтэрактыўна-анімацыйны праект «Спальны раён».

«Беларускія кляцьбонікі з малюнкамі»

 

generation.by

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago