Адукацыя

Навуковая сінгапурская стыпендыя

Singapore International Pre-Graduate Award запрашае замежных студэнтаў на навуковую стажыроўку ў Сінгапур.

SIGPA – гэта кароткатэрміновая даследчая праграма для замежных студэнтаў на базе навукова-тэхналагічнай і даследчай Агенцыі A-STAR (Agency for Science, Technology and Research) у горадзе Сінгапуры. Праграма дазваляе паспяховым замежным студэнтам апынуцца ў неверагодным навуковым атачэнні, папрацаваць з вядомымі даследчыкамі і пераняць іх досвед.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца на апошніх гадах бакалаўрыяту ці магістратуры.

Працягласць праграмы – ад 2 да 6 месяцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў

Замежныя студэнты, якія навучаюцца на 3 альбо 4 курсе ці ў магістратуры, могуць падаваць заяўкі на навучанне па дысцыплінах, звязаных з біямедыцынай, навукай і інжынерыяй.

*Крытэрыі адбору могуць змяняцца час ад часу ў залежнасці ад палітыкі вызначэння стыпендый.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае $1,500 штомесяц.

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • пераведзеныя на ангельскую мову дыпломы і выпіскі з дыпломаў (калі ёсць);
  • копія пашпарта ці іншага дакумента, які падцвярджае асобу;
  • рэкамендацыйны ліст (калі ёсць);
  • пажаданні паводле тэрміна пачатку і заканчэння праграмы.

Дакументы неабходна даслаць кантактнай асобе па электроннай пошце. 

*Зацікаўленыя студэнты могуць зайсці на сайт Агенцтва A-STAR і выбраць адпаведныя адукацыйныя магчымасці

Дэдлайн падрыхтоўкі справаздачы па атрыманым досведзе і навукова-даследчым праекце, а такасама іх накіраванне ў Вышэйшую Акадэмію A-STAR – 3 тыдні да заканчэння праграмы.

Дэдлайн

Штогод праводзіцца 6 этапаў набору студэнтаў.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі ў Вышэйшай Акадэміі A-STAR павінны быць зарэгістрараваны Даследчым Інстытутам у Вышэйшай Акадэміі загадзя, як мінімум за 6 тыдняў.

Студэнтам неабходна звязацца з Даследчым Інстытутам як мінімум за 2 тыдні да закрыцця тэрміну падачы дакументаў.

Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ