Урад Рэспублікі Польшча абвясьціў аб наборы ўдзельнікаў і ўдзельніц на трансфармаваную стыпэндыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага.
Стыпэндыі прадастаўляюцца на індывідуальныя акадэмічныя стажыроўкі тэрмінам да 10 месяцаў (з 1 кастрычніка 2016 г. па 30 чэрвеня 2017 г.). Памер стыпэндыі – 2400 польскіх злотых, уключае выдаткі на пражываньне, харчаваньне і страхаваньне.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія могуць прадэманстраваць навуковыя дасягненьні і / або дзейнасьць у сацыяльных і грамадзкіх структурах, зьвязаных з больш шырокай трансфармацыяй (палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай), чыя дзейнасьць дасьць найбольшую магчымасьць выкарыстаньня ў Беларусі атрыманай у Польшчы спэцыялізацыі.
Патрабаваньні да стыпэндыятаў:
– Скончаная вышэйшая адукацыя ў першую чаргу ў галіне гуманітарных, сацыяльных навук, эканомікі і права.
– Узрост кандыдатаў, акрамя выключных выпадкаў – да 39 гадоў.
– Веданьне польскай мовы на ўзроўні разуменьня лекцыяў і выкарыстаньня літаратуры.
Неабходныя дакумэнты:
– Копія дыплёму аб вышэйшай адукацыі;
– Запоўненая анкета studium.uw.edu кандыдата;
– Кароткі суправаджальны ліст з пазначэньнем прычынаў для абранай галіны дасьледаваньня (на польскай мове);
– Праект дасьледваньня (на польскай мове);
– Аўтабіяграфія (на польскай мове);
– Сьпіс публікацыяў, прафэсійных дасягненьняў і праектаў;
– Сэртыфікаты, якія пацьвярджаюць веданьне замежных моваў (польскай і ангельскай).
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2016 г.
Падрабязную інфармацыю пра стыпэндыяльную праграму на польскай мове глядзіце па спасылцы studium.uw.edu.pl