Распачаты набор на «Летнік асабістай эфектыўнасці» для абітурыентаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат 17-20 гадоў весела і карысна правесці цэлы тыдзень у сядзібе недалёка ад Брэста.

Тут вопытныя эксперты арганізуюць для ўдзельнікаў практычныя трэнінгі, навучальныя гульні і цікавыя прэзентацыі, а па вечарах пасля адукацыйнай часткі гасцей чакае культурная праграма: забавы і экскурсіі (у Воўчын, Грымячу).

«Многія маладыя людзі ў Брэсце пасля паступлення ва ўніверсітэт сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з адаптацыяй да новых умоў жыцця: неабходнасцю самастойна фарміраваць свой бюджэт, планаваць выдаткі, цікава бавіць вольны час, — кажа каардынатар летніка Алена Каховіч. — Нашы курсы дапамогуць хутчэй прызвычаіцца да «дарослага» жыцця, навучаць правільна кіраваць асабістымі рэсурсамі (час, грошы, здароўе), ставіць мэты і дасягаць іх у паўсядзённым жыцці і вучобе».

Летнік у Залессі ідэальны для абітурыентаў і студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць жыць лепш, весялей і больш паспяхова.

Удзельнікі тут не толькі выдатна і інтэлектуальна правядуць шэсць дзён на прыродзе, але і набудуць новых сяброў, навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць і самаарганізацыю.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Брэста, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.

Каб патрапіць на летнік, трэба запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы http://goo.gl/forms/reNeZxjSRz2mRnaG2 да 27 ліпеня.

Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў «Летніку» будзе адабрана 30 чалавек. Адбор будзе праводзіцца на падставе анкет-заявак і індывідуальнага сумоўя.

Праграма трэнінгаў:

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-мэнэджмент;
  • хатняя бухгалтэрыя;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць НДА Брэста.

Для каго: абітурыенты і студэнты 1-2 курсу з Брэсцкай вобласці.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд з Брэста аплачваюць арганізатары.

Калі: 8-13 жніўня.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Брэста.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі.

 

Задаць пытанне арганізатарам, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў суполцы vk.com/zalesse_2016 або напісаўшы на эл. пошту info@dzedzich.org.

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago