Адукацыя

Adukacyja.info ладзіць трэнінг для адукатараў і тых, хто працуе з моладдзю

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, выкладчыкі нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі, моладзевыя працаўнікі.  Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена адукатарам з малых гарадоў і вёсак.

Адукатары

У праграме:

  • Новыя трэнды ў адукацыі (навыкі 21 стагоддзя, гейміфікацыя, масавыя анлайн-курсы, змяшаная і самакіруемая адукацыя, ментарства);
  • Медыяпісьменнасць ды магчымасці інтэрнэту для адукацыі;
  • Прыгожая візуалізацыя адукацыйных матэрыялаў;
  • Outdoor-адукацыя (адукацыя на свежым паветры);
  • Адукацыйныя магчымасці для беларускіх навучэнцаў і настаўнікаў;
  • Кансультацыі па падрыхтоўцы акадэмічных і прафесійных рэзюмэ (CV) і матывацыйных лістоў;
  • Асобны блок для настаўнікаў замежных моў: кансультацыі па асаблівасцях падрыхтоўкі да міжнародных моўных тэстаў TOEFL і IELTS.

Гэты трэнінг для Вас, калі:

  • Праца з моладдзю для Вас нешта большае, чым  правесці свой занятак і развітацца з вучнямі да наступнага разу;
  • Вы імкняцеся авалодаць найноўшымі методыкамі правядзення заняткаў;
  • Вы  жадаеце даведацца больш пра існуючыя  магчымасці адукацыі і стажыровак за мяжой і ў Беларусі;
  • Вы жадаеце вырашыць праблемы сваіх навучэнцаў, засвоіўшы працу з міні-праектамі;
  • Вы хочаце завесці кантакты са сваімі калегамі з іншых куткоў краіны.

Фінансавыя ўмовы: Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на дарогу, пражыванне ды харчаванне.

Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя адукатары, трэнеры, выкладчыкі, выпускнікі беларускіх і замежных праграм.

Трэнінг будзе праходзіць 30-31 ліпеня 2016 у Гродне.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць кароткую апытанку да 5 ліпеня 2016.

Пра вынікі адбора будзе вядома 10 ліпеня 2016.

Паглядзець, як праходзіў трэнінг у мінулым годзе, можна тут, пачытаць уражанні ўдзельнікаў – у блогу.

adukacyja.info

Пакінуць адказ