Асамблея НДА выпусьціла для актыўных грамадзянаў, якія перарасьлі ролю простага валянтэра і хацелі б самастойна паспрабаваць свае сілы на ніве грамадзкай дзейнасьці.
З брашуры чытачы даведаюцца пра стан грамадзкага сэктару ў Беларусі, атрымаюць веды пра няўрадавыя арганізацыі, іх ролю ў разьвіцьці мясцовай супольнасьці, асноўныя спосабы пабудовы пасьпяховай арганізацыі, асноўныя элемэнты, якія вызначаюць пасьпяховасьць НДА. Гэтыя веды дапамогуць ім ствараць і рэгістраваць няўрадавыя арганізацыі, з дапамогай НДА вырашаць мясцовыя праблемы, аб’ядноўвацца, дамагацца посьпеху.
Над выданьнем працаваў Ігар Кузьмініч, юрыст, экспэрт і кансультант у арганізацыйным разьвіцьці, грамадзкі дзяяч, выкладнік Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Брашура “Роля НДА ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці” паўстала па выніках майстар-клясы “Як стварыць пасьпяховую грамадзкую арганізацыю”.
Спампаваць выданьне “Роля НДА ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці” цалкам.