Categories: Медыя

Напісаць пасьпяховы праект стала прасьцей

Апублікаванае новае выданьне Асамблеі НДА “Як напісаць пасьпяховы праект. Практычны дапаможнік для пачаткоўцаў”.

Выданьне разьлічана на пачаткоўцаў у галіне пошуку фінансаваньня. Шматлікія важныя пытаньні (скразныя каштоўнасьці праектаў, лягічна­-структурны падыход, гендэрны падыход і г.д.) тут не разглядаюцца. Аднак, засвоіўшы матэрыял, можна навучыцца пісаць удалыя заяўкі і пасьпяхова працаваць з фондамі з аб’ёмам фінансаваньня, адпаведным пачатковаму ўзроўню арганізацыі ў галіне фандрэйзінгу.

Над выданьнем працаваў Уладзімер Красько, выкладчык фізыкі ды інфарматыкі, экспэрт і кансультант па арганізацыйным разьвіцьці, трэнэр Асамблеі НДА, кансультант па напісаньні праектаў праграмы “Дом узаемапаразуменьня”.

Брашура “Як напісаць пасьпяховы праект. Практычны дапаможнік для пачаткоўцаў” паўстала па выніках трэнінгу “Ад ідэі да праекту: мэтады плянаваньня праектнай дзейнасьці”.

Спампаваць выданьне “Як напісаць пасьпяховы праект. Практычны дапаможнік для пачаткоўцаў” цалкам.

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago