Categories: Гісторыя

10 найбольшых дасягненняў беларусаў за суверэнны час на летніх алімпіядах

Ужо ва ўсю ідуць Алімпійскія гульні у Рыа-дэ-Жанейра. Беларускае Радыё Рацыя прадстаўляе сваю версію дзесяці найбольш важкіх нацыянальных дасягненняў айчынных спартоўцаў на летніх гульнях за суверэнны час. Падаем гэтыя заваёвы ў храналагічным парадку.

 27 ліпеня 1996 – На алімпіядзе ў Атланце (ЗША) Кацярына Хадатовіч стала чэмпіёнкай у акадэмічным веславанні ў лодцы-адзіночцы на дыстанцыі 2000 метраў. Першае алімпійскае золата ў суверэннай гісторыі. 23 верасня 2000 – На алімпіядзе ў Сіднэі (Аўстралія) Кацярына Карстан (Хадатовіч) другі раз стала чэмпіёнкай па акадэмічным веславанні ў адзіночцы.

23 верасня 2000 – На алімпіядзе ў Сіднэі (Аўстралія) Кацярына Карстан (Хадатовіч) другі раз стала чэмпіёнкай па акадэмічным веславанні ў адзіночцы.

28 верасня 2000 – На алімпіядзе ў Сіднэі Яніна Карольчык стала чэмпіёнкай у штурханні ядра.

19 жніўня 2004 – На алімпіядзе ў Афінах Ігар Макараў стаў чэмпіёнам па дзюдо ў вагавай катэгорыі да 100 кг.

21 жніўня 2004 – У Афінах Юлія Несцярэнка (дзявочае Барцэвіч) з вынікам 10,93 секунды стала алімпійскай чэмпіёнкай па бегу на 100 метраў. “Белая маланка” здзейсніла тады найбольш гучную сенсацыю алімпіяды ў Грэцыі.

18 жніўня 2008 – На алімпіядзе ў Пекіне штангіст Андрэй Арамнаў усталяваў аж тры сусветныя рэкорды і стаў абсалютным чэмпіёнам у катэгорыі да 105 кг.

22 жніўня 2008 – На алімпіядзе ў Пекіне беларускія весляры заваявалі два залатыя медалі. Браты Андрэй і Аляксандар Багдановічы перамаглі на каноэ на дыстанцыі 1000 м., а экіпаж байдаркі-чацвёркі (Раман Петрушэнка, Вадзім Махнёў, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук) перамог таксама на дыстанцыі 1000 м.

22 жніўня 2008 – На алімпіядзе ў Пекіне дзесяціборац Андрэй Краўчанка здабыў сярэбраны медаль, што ў такім прэстыжным відзе лёгкай атлетыкі як шматбор’е, з’яўляецца надзвычай высокім дасягненнем.

3 жніўня 2012 – На алімпіядзе ў Лондане Сяргей Мартынаў стаў чэмпіёнам па кулявой стральбе ў практыкаванні лежачы (адлегласць 50 метраў) з малакалібернай вінтоўкі.

5 жніўня 2012 – На алімпіядзе ў Лондане Вікторыя Азаранка і Максім Мірны сталі чэмпіёнамі ў тэнісным міксце. У фінале змешанага парнага разраду яны адолелі брытанскі дуэт Эндзі Марэй – Лаура Робсан.

 

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago