Урбаністычны фестываль запрашае моладзь з Беларусі, Латвіі і Фінляндыі на два дні ў Рыгу.
Калі: 24 – 25 верасня. Дзе: Рыга, Латвія.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- сфера дзеянняў — арт-актывізм і ўрбаністыка;
- узрост — ад 18 да 23 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя і арганізацыйныя ўмовы:
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў шэнгенскімі візамі, а таксама пакрываюць выдаткі на жыллё і транспарт.
Інфармацыя для заяўкі:
- Імя, прозвішча, імя па бацьку (кірыліцай і лацініцай па пашпарту);
- Нумар пашпарта, кім і калі выдан, тэрмін дзеяння;
- Горад пражывання;
- Кантактны нумар, электронная пошта, профіль адной з сацыяльных сетак (vk, fb, twitter);
- Кароткі матывацыйны ліст з адказамі на наступныя пытанні: праца, адукацыя, мэты для ўдзелу ў фестывале;
- Дадатковыя звесткі (дыета, спецыяльныя патрэбы).
Заяўку трэба даслаць на паштовую скрыню [email protected].
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 жніўня, а поўначы. Заяўку можна запаўняць на беларускай, рускай ці ангельскай мове, аднак ангельскамоўным будзе аддавацца перавага.