Захаваць і папулярызаваць беларускае Палессе. Пачаўся прыём прац на Першы фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд.
Вядомая амерыканская даследчыца ўвосень 1934 года правяла экспедыцыю па Палессі. У выніку з’явілася больш за 700 здымкаў і нататак амерыканкі пра жыццё палешукоў. Так ЗША і краіны Заходняй Еўропы адкрылі для сябе краіну багнаў.
Ініцыятыва палескага фотаконкурсу належыць Інфармацыйна-асветніцкай установе “Інстытуцыйнага развіцця”, якая другі год запар займаецца дэталёвым вывучэннем беларускай спадчыны Луізы Арнер Бойд. Каардынатар фотаконкурса Ігар Салавей упэўнены, што ідэю падтрымае шмат грамадзян:
– Мы ўпэўнены, што жыхары Берасцейшчыны і Гомельшчыны возьмуць актыўны ўдзел у фотаконкурсе імя Луізы Бойд. Правіламі конкурсу і дадатковую інфармацыю можна знайсці на нашым афіцыйным сайце. Пераможцаў конкурсу чакаюць годныя прызы. Плануем, што гэты конкурс стане штогадовым і своеасаблівым брэндам палескага краю.
Прыём прац будзе ажыццяўляцца па 10 лістапада, пасля плануецца выданне каталога фотаконкурсу і правядзенне выставы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…