Фэст новага беларускага кіно Bulbamovie-2016 абвяшчае адбор фільмаў конкурснай праграмы. Да ўдзелу запрашаюцца кароткаметражныя (да 30 хвілінаў) працы маладых аўтараў, зробленыя цягам гэтага году. Конкурс адбудзецца па трох намінацыях: мастацкае, дакументальнае і анімацыйнае кіно. Пераможцы атрымаюць дыпломы, грашовыя ўзнагароды і права на фэстывальны пракат у Беларусі і Польшчы.
“Bulbamovie застаецца парадам дэбютаў і полем эксперыментаў – кажа кіраўнік аргкамітэту Bulbamovie-2016 кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў. – Пяць гадоў мы працавалі на будучыню беларускага кіно і дачакаліся новага пакалення – амбітнага, смелага, вартага павагі. Нам падабаецца быць для яго стартавай пляцоўкай і першаснай прафесійнай экспертызай”.
Заяўкі прыймаюцца да 15 верасня 2016 года па адрэсе [email protected]
Фэст новага беларускага кіно Bulbamovie заснаваны ў 2011 суполкай беларускіх і польскіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. З 2011 году адбываўся у Варшаве, з 2015-га – у Мінску і Варшаве. Мэта фэсту: стымуляваць экранныя пошукі і эксперыменты маладых беларускіх аўтараў, спрыяць пашырэнню выразных сродкаў і тэматычнага поля айчыннага кінематографа, пашыраць міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.
Далучайцеся да нас https://www.facebook.com/bulbamovie/?hc_ref=SEARCH
Падрабязнасці http://bulbamovie.pl/