Categories: Медыя

Бульбамуві адкрывае абвяшчае адбор фільмаў конкурснай праграмы

Фэст новага беларускага кіно Bulbamovie-2016 абвяшчае адбор фільмаў конкурснай праграмы. Да ўдзелу запрашаюцца кароткаметражныя (да 30 хвілінаў) працы маладых аўтараў, зробленыя цягам гэтага году. Конкурс адбудзецца па трох намінацыях: мастацкае, дакументальнае і анімацыйнае кіно. Пераможцы атрымаюць дыпломы, грашовыя ўзнагароды і права на фэстывальны пракат у Беларусі і Польшчы.

Bulbamovie застаецца парадам дэбютаў і полем эксперыментаў – кажа кіраўнік аргкамітэту Bulbamovie-2016 кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў. – Пяць гадоў мы працавалі на будучыню беларускага кіно і дачакаліся новага пакалення – амбітнага, смелага, вартага павагі. Нам падабаецца быць для яго стартавай пляцоўкай і першаснай прафесійнай экспертызай”.

Заяўкі прыймаюцца да 15 верасня 2016 года па адрэсе bulbamovie@gmail.com

Фэст новага беларускага кіно Bulbamovie заснаваны ў 2011 суполкай беларускіх і польскіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. З 2011 году адбываўся у Варшаве, з 2015-га – у Мінску і Варшаве. Мэта фэсту: стымуляваць экранныя пошукі і эксперыменты маладых беларускіх аўтараў, спрыяць пашырэнню выразных сродкаў і тэматычнага поля айчыннага кінематографа, пашыраць міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.

Далучайцеся да нас https://www.facebook.com/bulbamovie/?hc_ref=SEARCH

Падрабязнасці http://bulbamovie.pl/

 

pirozhok

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago