Медыя

Фільм пра беларускі фальклор стаў прызёрам міжнароднага кінафестывалю

Дакументальны фільм пра беларускі фальклор «Песні старой Еўропы — старажытныя Беларускія народныя песні» стаў пераможцам на міжнародным фестывалі Creation International Film Festival (CIFF). Рэжысёрам і прадзюсарам выступіла мінчанка Воля Дземка, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў ЗША.

Частку сродкаў на стварэнне фільма рэжысёр сабрала праз краўдфандынг. Грошы ахвяравалі і беларусы, і амерыканцы. Але на ўсё не хапіла. На завяршэнне працы Воля патраціла свае зберажэнні, якія збірала, працуючы перакладчыкам у кампаніі Майкрасофт, ды ўзяла крэдыт у банку.

«Шчыры дзякуй ўсім, хто дапамагаў нам у стварэнні фільма: сям’і, цудоўным аўтэнтычным гуртам і выканаўцам, нашай самай лепшай у свеце мега-кінагрупе, экспертам, спонсарам і ўсім-усім-усім!», — напісала Воля ў сябе на старонцы ў фэйсбуку.

мм

Трэйлер фiльма можна знайсцi на YouTube

Цяпер у інтэрнэце даступны трэйлер фільма.

Фільм «Песні старой Еўропы — старажытныя Беларускія народныя песні» стаў першай працай аб нашым фальклоры, створанай на тэрыторыі ЗША і менавіта для англамоўных гледачоў.

«Колькі нам яшчэ гадоў засталося? Мабыць, 10, можа, 15, покуль сыдуць апошнія нашы бабулі, а разам з імі песні, — тлумачыць Воля, навошта здымала кіно. — Гэты фільм і ўвогуле гэты праект з такіх, якія робіш, таму што не рабіць немагчыма, а часу застаецца ўсё менш».

Крынiца: nn.by.

Пакінуць адказ