Дакументальны фільм пра беларускі фальклор «Песні старой Еўропы — старажытныя Беларускія народныя песні» стаў пераможцам на міжнародным фестывалі Creation International Film Festival (CIFF). Рэжысёрам і прадзюсарам выступіла мінчанка Воля Дземка, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў ЗША.
Частку сродкаў на стварэнне фільма рэжысёр сабрала праз краўдфандынг. Грошы ахвяравалі і беларусы, і амерыканцы. Але на ўсё не хапіла. На завяршэнне працы Воля патраціла свае зберажэнні, якія збірала, працуючы перакладчыкам у кампаніі Майкрасофт, ды ўзяла крэдыт у банку.
«Шчыры дзякуй ўсім, хто дапамагаў нам у стварэнні фільма: сям’і, цудоўным аўтэнтычным гуртам і выканаўцам, нашай самай лепшай у свеце мега-кінагрупе, экспертам, спонсарам і ўсім-усім-усім!», — напісала Воля ў сябе на старонцы ў фэйсбуку.
Цяпер у інтэрнэце даступны трэйлер фільма.
Фільм «Песні старой Еўропы — старажытныя Беларускія народныя песні» стаў першай працай аб нашым фальклоры, створанай на тэрыторыі ЗША і менавіта для англамоўных гледачоў.
«Колькі нам яшчэ гадоў засталося? Мабыць, 10, можа, 15, покуль сыдуць апошнія нашы бабулі, а разам з імі песні, — тлумачыць Воля, навошта здымала кіно. — Гэты фільм і ўвогуле гэты праект з такіх, якія робіш, таму што не рабіць немагчыма, а часу застаецца ўсё менш».
Крынiца: nn.by.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…