Categories: Медыя

Тыдзень беларускага мыслення

Ад 19 да 25 верасня дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў па ўсёй краіне штодня будуць аб’ядноўваць беларусаў, для якіх мысленне з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. А гэта не толькі філосафы і мысляры! Арганізатары падкрэсліваюць, што кажучы «мысленне» разумеюць не прафесійную прыналежнасць, але перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана.

 

Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў аб’ядналіся ідэяй беларускага мыслення як часткі нашай ідэнтычнасці, самаразумення нацыі, шляхоў асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. У канцы траўня 2015 году імі быў распачаты супольны культурніцкі праект «Цытуй сваё!», які паслужыў стартам «Году беларускага мыслення». Яскравыя падзеі Году шырока і публічна прадстаўлялі інтэлектуальныя здабыткі Беларусі і прасоўвалі іх ў сучасную культуру.

Ініцыятыва «Цытуй сваё» атрымала свой працяг у выданні зборніка і стварэнні арыгінальных дызайнерскіх саколак, была выдадзена і прэзентавана Анталогія беларускага мыслення «Код прысутнасці», адбылася серыя публічных лекцый і дыскусій «Спадчына Ігната Абдзіраловіча», а таксама быў абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаны постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтэлектуальнай традыцыі. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 25 верасня — на завяршальнай імпрэзе «Тыдня».

Такім чынам «Тыдзень беларускага мыслення», які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць на мэту падвесці вынікі Году і прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі — арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення.

У спіс арганізатараў «Тыдня беларускага мыслення» ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі Калегіум, «Мова Нанова», «Беларусский журнал»,кнігарня «Логвінаў» і Інстытут палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера«.

Распачнецца «Тыдзень беларускага мыслення» адкрыццём выставы «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення», якую ладзяць «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Беларускі Калегіум. Адкрыццё адбудзецца 16 верасня ў 19.00 у прасторы Корпус 8 (пр. Машэрава, 9). Арганітзатары акцэнтуюць увагу на тым, што распачынаецца выстава ў пятніцу — напярэдадні «Тыдня» — і спадзяюцца, што дзякуючы ёй удзельнікі натхняцца атмасферай, збяруцца з думкамі, зарыентуюцца, выбудуюць сваю траекторыю па падзеях «Тыдня беларускага мыслення» і акунуцца ў яго віры.

«Гэтая выстава дазволіць убачыць, як словы «беларускае мысленне» са статуса аксюмарана перайшлі ў цалкам «нармальнае» пазначэнне пэўнай з’явы. Яе можна вывучаць, разумець ці ўключацца праз працяг традыцыі ці крытыку, аспрэчванне і інавацыі, — распавядае каардынатарка «Тыдня беларускага мыслення» Таццяна Вадалажская, — Мы хацелі б, каб «Тыдзень» стаў прыгодай для ўсіх удзельнікаў, калі ў блізкім і знаёмым ты знаходзіш новае і нечаканае, у канцэнтраваным згустку падзеяў разумееш плыні, тэндэнцыі, а можа нават пэўны стыль і сваю мову. У выніку ты знаходзіш сябе ў прасторы мыслення і змяняешся разам з ім.»

Больш за дзесяць арганізацый, суполак і ініцыятываў па ўсё Беларусі далучыліся да стварэння падзей «Тыдня беларускага мыслення». Мерапрыемствы будуць праходзіць на розных пляцоўках не толькі ў Мінску (Корпус8, Галерэя Ў, ЦЭХ, Галерэя ТUT.BY, PUNKT, Press Club Belarus, Imaguru) але і ў Астраўцы, Бабруйску, Берасці, Віцебску,Гомлі, Гродна і Магілёве. Уваход на ўсе мерапрыемствы «Тыдня» — вольны!

Падрабязную і актуальную праграму «Тыдня беларускага мыслення» можна знайсці (і спамаваць) ТУТ, а таксама на сайце www.fly-uni.org.

Сачыце за абвесткамі ў суполцы падзеі ў Facebook.

Па дадатковую ці больш дакладную інфармацыю звяртайцеся на адрас cytuj.svajo@gmail.com. Арганізатары з радасцю і імпэтам адкажуць на ўсе вашыя пытанні!

Да сустрэчы на мерапремствах «Тыдня беларускага мыслення»!


nn.by

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago