У мінулыя выходныя Дзедзіч пабываў на фестывалі хмелю, соладу і вады Lidbeer, які быў прысвечаны 140-годдзю мясцовага піўзавода “Лідскае піва”.
Свята, якое многія чакалі цэлы год аказалася яшчэ больш маштабным, чым у мінулы раз. ААТ “Лідскае піва” сумесна з Лідскім выканаўчым камітэтам ператварылі горад у адну вялікую святочную пляцоўку. Акрамя фестывалю ў Лідзе таксама святкаваўся Дзень горада.
Усе асноўныя падзеі праходзілі у гістарычным цэнтры Ліды. Тут былі фудкорт, луна-парк, дзіцячая пляцоўка, экскурсіі па гораду, у музеі, у Лідскі замак, на ААТ “Лідскае піва”, можна было згуляць у лазертаг і пастраляць з лука і нават палётаць на верталёце. Таксама праводзіўся гістарычны квэст, за праходжанне якога можна было атрымаць смачныя прызы.
І канешне, які фестываль без музыкі. У цэнтры было дзве сцэны – малая, на якой да вечара выступалі маладыя беларускія гурты, такія як Мутнаевока, Nizkiz і інш, і вялікая, дзе адбылося адкрыццё святкавання, а ўвечары быў гала-канцэрт з удзелам гуртоў Trubetskoy, Neuro Dubel, Zdob si Zdub і Би-2. Завяршыўся фестываль грандыёзным феерверкам.
Па неафіцыйным звесткам фестываль наведала ў два разы больш людзей, чым у мінулым годзе, а гэта нават больш чым 100 тысяч. Такім чынам, можна лічыць, што LIDBEER – адзін з найбуйнейшых опэн-эйраў Беларусі 2016 года.
Наталля Матвійчук