Шаноўныя сябры, у аўторак 20 верасьня а 19:00 запрашаем вас на бясплатны кінапаказ і дыскусію, якія Прастора КХ ладзіць разам з праваабарончай ініцыятывай Human Constanta.
Дакументальны фільм “Чачня: вайна без следу” (на рускай мове) францускай журналісткі Манон Луазо быў зняты ў 2014 годзе і распавядае пра сучаснае ўладкаванне Чачні, якая стала “дзяржавай у дзяржаве”. Падрабязнае інтэрвію з рэжысеркай пра гэты фільм:http://www.svoboda.org/a/26899552.html
Насуперак назве мерапрыемства, мы ж з вамі ведаем, што водгукі падзеяў у Чачні даносяцца і да нашага гораду. Штодня сотні людзей адпраўляюцца з вакзала ў надзеі атрымаць прыстанішча ў Польшчы. Як мы ставімся да іх? Ці ведаем, ад чаго яны бягуць? Ці мусім і ці можам мы ім дапамагчы? Давайце разам пашукаем адказы. У нашай дыскусіі будуць браць удзел таксама валантэры Human Constanta, якая зараз займаецца зборам інфармацыі і прававой дапамогай уцекачам з Паўночнага Каўказа ў Берасці.
Будзем радыя бачыць вас на кінапраглядзе і пачуць вашае меркаванне на дыскусіі. Аўторак, 20 верасня, а 19:00. Уваход вольны.