DzeЦікава & Ко

Акцыя “Пешаходныя вершы” пройдзе 23 верасня ў Берасці

У гэтую пятніцу, 23 верасня, цэнтральныя пешаходныя дарожкі Берасця пакрыюцца радкамі з твораў беларускіх аўтараў.

7mufofbznyi1

Гэтую акцыю ладзіць агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у рамках гульні “Біржа ідэй”, у якой удзельнічаюць юныя берасцейцы, неабыякавыя да горада і якія мараць зрабіць яго лепш. Штотыдзень каманды падаюць свае добрыя ідэі (дапамога прытулку жывёл, уборка пэўнай тэрыторыі, арт-праект) на галасаванне, і пераможца атрымлівае сродкі на рэалізацыю задумкі і дапамогу ментараў.

“Біржа” стартавала ідэяй-пераможцам, дзе валанцёры прапанавалі ўсім жадаючым Берасця бясплатна паглядзець кіно пад адкрытым небам. Гульня-спаборніцтва будзе доўжыцца 12 тыдняў, і на працягу ўсяго часу ўдзельнікі ў ёй будуць зарабляць балы, каб стаць фіналістамі і прадставіць сваю самую смелую ідэю.

23 верасня чарговая каманда-пераможца ўпрыгожыць вуліцу Савецкую вершамі нашых паэтаў, напісаўшы іх крэйдай на пешаходных дарожках. Час пачатку акцыі ўдакладняецца, але арыентыровачна збор намечаны на 11:30 на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай.

“Мы хочам ненадакучліва пазнаёміць моладзь з некаторымі беларускімі аўтарамі і іх творамі, — кажа адна іх удзельніц праекта. — Хай яны ўбачаць прыгожыя і разумныя словы прама ў сябе пад нагамі. Прыходзьце!”

Пакінуць адказ