Categories: Адукацыя

10 парадаў, як не варта падаваць заяўку

Напрыканцы вясны прапаноў паехаць на летнія школы так шмат, што, калі падаць заяўкі на ўсе, можа атрымацца суцэльнае адукацыйнае лета. Жадаеш трапіць хоць на адну, але не ведаеш, што б такое напісаць, каб цябе абралі? І мы не ведаем. Але дакладна можам сказаць, чаго рабіць дакладна не варта.

1. «Пакіну сваё імя, пошту і хопіць. Чакаю запрашэння»

І не дачакаешся. Арганізатарам важна пазнаёміцца з табой хаця б віртуальна, па тым, чым ты займаешся, якім чынам выкладаеш свае думкі, чаму жадаеш паўдзельнічаць.

2. «Распавяду пра сябе ўсё-ўсё»

Заяўка — гэта знаёмства-спроба паміж табой і арганізатарамі. Што б ты хацеў распавесці пра сябе падчас першай сустрэчы незнаёмым людзям? Заўваж, што яна будзе толькі вербальнай, то бок без дапамогі голасу, мімікі ды жэстаў, святла вачэй і ўсмешкі. Падумай, а пасля ўзваж, ці варта распавядаць падрабязнасці, якія не датычацца справы. Магчыма, ты зможаш падзяліцца імі пасля, калі цябе абяруць і ты пасябруеш з арганізатарамі. Але навошта ім ведаць, што ў цябе дома жыве бабёр (хаця гэта быў бы прышпільны факт, які б сведчыў пра твой гумар) альбо ты пляцеш з бісеру. Распавядзі пра тое, які досвед ты ўжо маеш, як ён карэлюецца з тэматыкай мерапрыемства і што яно зменіць ў тваім жыцці, якім чынам дапаможа перайсці на новую прыступку.

3. «Напішу суха некалькі сказаў»

Глядзі пункт 3 і помні, што гэта першае знаёмства ўсляпую. Тваю заяўку будуць чытаць людзі, якія жадаюць убачыць тваю асобу і матывацыю, а не кампутары. У трох заштампаваных сказах разгледзець гэта будзе немагчымым.

4. «Прапушчу адзін-два пункты заяўкі»

Арганізатары прапанавалі табе пэўную форму заяўкі. Яны складалі яе з нуля, і, значыць, кожны пункт з’яўвіўся тут нездарма. Ім важна пачуць адказ менавіта на гэтыя пытанні. Усе. Таму не лянуйся і запаўняй:)

5. «Зраблю ўсё па-хуткаму і не пераправеру, як і што напісаў»

Тое, што ў заяўцы будуць арфаграфічныя ці граматычныя памылкі, — не бяда. А вось сапраўднай праблемай будзе звязацца з табой, калі ты пакінеш памылковыя, неправераныя кантакты. Абдрукавацца вельмі лёгка, знайсці цябе, нават калі твая матываванасць і досвед неверагодна ўразілі, складана. Здавалася б, дробязі, але насамрэч вельмі істотны момант (і часам вырашальны).

6. «Ну вазьміце мяне!!!!!!» 

За шчырае жаданне арганізатары скажуць вялікі дзякуй, але абіраюць яны ўдзельнікаў за справу, а не толькі тры словы і многа клічнікаў:)

7. «Напішу ўсё кэпс-локам, каб мяне заўважылі»

Не варта гэтага рабіць. Чаму? Проста не варта. Мы гэта ўспрымаем, быццам на нас крычаць. А некаторыя наогул раяць забыць, што на клавіятуры ёсць «павелічальная» кнопка.

8. «Падам заяўку двойчы. Каб дакладна ўзялі»

На жаль ці на шчасце, гэта не гарантыя, а толькі змарнаваны час арганізатараў, якія перачытваюць, каментуюць, ацэньваюць адну і тую ж заяўку. А на іх чакае яшчэ некалькі соцень. Таму павага да іншых — аснова нашых жыццёвых асноваў.

9. «Я тут міма прахадзіў, чаму б не падацца»

Найперш, трэба быць шчырым з самім з сабой і усведамляць, навошта табе гэтая магчымасць. Калі яна праўда неабходна, пасуе твайму досведу, мэтам, планам, то абавязкова падавайся! Падрабязна апісвай досвед, адукацыйны (ці які просяць) бэкграўнд, дакладна фармулюй матывацыю і адказвай на ўсе пытанні. Калі ж ты запаўняеш яе проста так, «ад балды», то навошта губляць час?

10. «Замаскіруюся і нічога пра сябе не распавяду»

е пакідаць звестак пра сябе — гэта выглядае даволі падазрона. Калі ты ўсвядомлена падаеш заяўку, разумееш, на якую школу да якіх арганізатараў прагнеш трапіць, то варта мінімальна давяраць гэтым людзям. Ніхто не просіць тваіх пашпартных дадзеных, каб пабегчы з імі ў банк па крэдыт. А вось цалкам прадставіцца і пакінуць сапраўдныя кантактныя дадзеныя — гэта справа патрэбная.

adukacyja.info

 

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago