Медыя

Віктар Марціновіч і “Возера Радасці” ў Брэсце

17 лістапада ў Брэст завітае Віктар Марціновіч з прэзентацыяй свайго рамана “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.

“Возера Радасці” – пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў.

Гэта будзе трэцяе мерапрыемства ў рэгіёнах, на якім аўтар прэзентуе свой надзвычай папулярны раман. Да гэтага Віктар Марціновіч наведаў Віцебск і Магілёў.

Чакаем вас 17 лістапада ў Тайм-клубе HIGH VOLTAGE (г. Брэст, вул. Дзяржынаскага,50). Пачатак а 19-й.

Прэзентацыя будзе адбывацца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Раман “Возера Радасці” можна будзе набыць на прэзентацыі, або ў краме Іскра (вул. Пушкінская, 4). Таксама яго можна замовіць ужо зараз у інтэрнэт-крамах knihi.by, imbryk.by, symbal.by.

Даведкі: +375 29 727 30 97

budzma.by

Пакінуць адказ