Мігранты-іншаземцы знаходзяцца ў непрымальных умовах, іх дзеці не наведваюць школу, яны не атрымліваюць належную медычную дапамогу, а ў той самы час уладамі Польшчы не выконваюцца абавязкі пра магчымасць звярнуцца з просьбай пра прытулак асобам, якія лічаць, што з’яўляюцца ахвярамі пераследу ў сваёй краіне. Цярпець, дапамагаць, ігнараваць – што ў такой сітуацыі могуць рабіць берасцейцы?
Круглы стол з удзелам жыхароў горада, праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў.
Мэта дыскусіі: выпрацоўка магчымай стратэгіі аказання дапамогі шукальнікам прытулку.
Нашы госці:
- Human Constanta – каманда валанцёраў, якая працуе ў сферы абароны правоў мігрантаў і дапамогі ўцекачам;
- Сяргей Магонаў – юрыст, спецыяліст у галіне міграцыйнага права