Categories: Медыя

У Беларусі надрукаваны першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках

З 12 снежня гэтага года ў продажы з’явіцца першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: больш за 2000 слоўнікавых адзінак на кожнай мове, алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі, 32 падтэмы з яскравымі ілюстрацыямі – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, гаспадарчых прылад, вядзення хатняй гаспадаркі і рамонту.

Слоўнік “Наш дом / Наш дом” – краўдфандынгавы праект, які быў ажыццёўлены ў 2015-2016 гадах беларускімі лінгвістамі-перакладчыкамі і валанцёрамі ў супрацы з выдавецтвам і кнігарняй “Галіяфы”. Асноўная частка грошаў для выдання кнігі былі сабраныя на платформах “Талакошт” і “МаеСэнс”.

 

Не сакрэт, што ў Беларусі няшмат людзей добра валодаюць беларускай і англійскай мовамі. Суаўтары кнігі імкнуліся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама зрабіць выданне максімальна карысным для беларусаў.

“Спачатку мы планавалі слоўнік на 1200-1300 слоў, аднак у доме столькі цікавых рэчаў, што кніга “вырасла” да 2000 з гакам адзінак. “Наш дом” змяшчае як амерыканскія, так і брытанскія лексічныя варыянты, якія часта адрозніваюцца ў гэтым семантычным полі. Для транскрыпцый узяты за аснову брытанскі варыянт вымаўлення, які выкладаюць у беларускіх школах і вну”, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка.

 

Таксама каманда праекта прапануе беларускім школьнікам, студэнтам і настаўнікам пазмагацца за слоўнікі ў творчым конкурсе “СЛОВЫЯВЫ”. Умовы ўдзелу ў конкурсе будуць абвешчаныя на прэзентацыі кнігі 10 снежня 2016 года.

 

Для даведкі:

  • Слоўнікі ў малюнках – гэта выданні, у якіх кожнае слова апісана з дапамогай выявы. Гэтым яны адрозніваюцца ад слоўнікаў з малюнкамі (напр., “Слоўніка з малюнкамі” Міколы Яленскага, выдадзенага ў 1994 г.). Выдзяляюць тэматычныя і алфавітныя слоўнікі ў малюнках. Вось спіс выдадзеных раней беларускіх слоўнікаў у малюнках:
  • “Русско-белорусский тематический словарь” В. В. Гладкай (2000 г.);
  • беларуска-польска-беларускі “Слоўнік для дзяцей / Słownik dla dzieci” з малюнкамі Валерыі Ждановіч (2006 г.);
  • беларускі “Чую, бачу, гавару” Анатоля Клышкі (2012 г, 2-е выд.);
  • беларускія “Дзіцячая заМова” і “Дзіцячая заМова. Частка 2” Глеба Лабадзенкі (адпаведна 2013 і 2015 гг.)
  • тры выпускі беларускіх паштовак і аднайменныя календары на 2015, 2016 і 2017 гг. “Не маўчы па-беларуску” Дар’і Мандзік, Анатоля Лазара, Уладзя Лянкевіча, Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай.
  • беларускі-расейскі Pinterest-слоўнік Ягора Разянкова;
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago