З 12 снежня гэтага года ў продажы з’явіцца першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: больш за 2000 слоўнікавых адзінак на кожнай мове, алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі, 32 падтэмы з яскравымі ілюстрацыямі – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, гаспадарчых прылад, вядзення хатняй гаспадаркі і рамонту.
Слоўнік “Наш дом / Наш дом” – краўдфандынгавы праект, які быў ажыццёўлены ў 2015-2016 гадах беларускімі лінгвістамі-перакладчыкамі і валанцёрамі ў супрацы з выдавецтвам і кнігарняй “Галіяфы”. Асноўная частка грошаў для выдання кнігі былі сабраныя на платформах “Талакошт” і “МаеСэнс”.
Не сакрэт, што ў Беларусі няшмат людзей добра валодаюць беларускай і англійскай мовамі. Суаўтары кнігі імкнуліся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама зрабіць выданне максімальна карысным для беларусаў.
“Спачатку мы планавалі слоўнік на 1200-1300 слоў, аднак у доме столькі цікавых рэчаў, што кніга “вырасла” да 2000 з гакам адзінак. “Наш дом” змяшчае як амерыканскія, так і брытанскія лексічныя варыянты, якія часта адрозніваюцца ў гэтым семантычным полі. Для транскрыпцый узяты за аснову брытанскі варыянт вымаўлення, які выкладаюць у беларускіх школах і вну”, – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка.
Таксама каманда праекта прапануе беларускім школьнікам, студэнтам і настаўнікам пазмагацца за слоўнікі ў творчым конкурсе “СЛОВЫЯВЫ”. Умовы ўдзелу ў конкурсе будуць абвешчаныя на прэзентацыі кнігі 10 снежня 2016 года.
Для даведкі:
Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…
Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…
Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…
У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…
Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…
У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…