27 снежня афіцыйны сайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя» паведаміў, што на пачатку месяца падчас перавозкі корпусу рэактара адбылася няштатная сытуацыя — «дотык да апоры кантактнай сеткі».
«6 сьнежня 2016 году падчас выкананьня манэўровых апэрацыяў на станцыі „Слаўнае“ беларускай чыгункі адбыўся ў негабарытным месцы нязначны дотык ахоўнага мэталічнага транспартнага кажуху корпусу рэактара для Беларускай АЭС да апоры кантактнай сеткі», — сьцьвярджаецца ў паведамленьні.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, пашкоджаньняў на корпусе рэактара ня выяўлена і груз далей рухаецца згодна з зацьверджаным раскладам.
Гэта ня першы выпадак «няштатнай сытуацыі», зьвязаны з будаўніцтвам у Астравецкім раёне БелАЭС. У ліпені сёлета генэральны падрадчык АТ «Атамбудэкспарт» паведамляў, што «няштатная сытуацыя здарылася на пляцоўцы захаваньня корпусу рэактара пры правядзеньні такеляжных работ перасоўваньня яго ў гарызантальнай плоскасьці». Міністэрства энэргетыкі Беларусі на гэтую заяву адказала, што «корпус рэактару знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзяленьня і тэхнічных перашкодаў для яго ўсталяваньня на штатнае месца няма».
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…