Адукацыя

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй “Адукацыя для Дэмакратыі” абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргыстана на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2016/2017 навучальны год.

kirkland[1]

Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.
Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.

Спецыяльнасці:
• Эканоміка і кіраванне
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання)
• Права
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

Дыпломная праца, якая пішацца падчас Стыпендыі, можа мець характар навуковы ці практычны (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

Хто можа падаць заяўку?
У 2016/2017 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасавана спецыялістам наступных накірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання
• прадпрымальнікі, мэнэджэры
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы
• выкладчыкі ВНУ
• журналісты

Патрабаванні да кандыдатаў:
• Грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых у абвестцы краін (уладальнікі карты побыту ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда)
• Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)
• Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)
• Стаж працы – не менш за два гады
• Веданне польскай мовы – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы, ці англійскай мовы – у выпадку падачы кандыдатам на адпаведны курс ва ўніверсітэце, які выкладаецца на англійскай мове (у апошнім выпадку дапушчаецца пачатковае валоданне польскай мовай). Падчас кваліфікацыйнай размовы неабходна валоданне польскай мовай хаця б на ўзроўні В1 (для дыпломнай працы на польскай мове), ці хаця б А1 (для дыпломнай працы на аглійскай мове).

Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія:
• актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,
• валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці,
• ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

Спіс неабходных дакументаў:
1. Запоўненая on-line заява на ўдзел у Праграме:
• анкета;
• матывацыйны ліст – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання ў Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000-6000 знакаў з прабеламі).
2. Два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектыў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці англійскай мовах), дасланыя электроннай поштай.
3. Копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.

Падрабязнае апісанне Праграмы, а таксама інструкцыю па запаўненні фармуляраў заяў можна знайсці непасрэдна на сайце.

Тэрмін падачы заявак: 1 сакавіка 2016 года.
Заявы, атрыманыя пазней за 1ае сакавіка, разглядацца не будуць.

Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя: складае каля 1800 PLN на месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *