
З 2-5 сакавіка прадстаўнікі берасцейскіх НДА і валанцёры праекта наведалі Люблін і яго ваколіцы, каб пазнаёміцца з не дзяржаўнымі арганізацыямі рознага тэматычнага накірунку.
Першы дзень быў прысвечаны знаёмству і агульнай інтэграцыі ўдзельнікаў. Ня гледзячы на тое, што ўсе былі з аднаго горада далёка не ўсе былі знаёмыя адзін з адным. Акрамя гэтага адбылося знаёмства з арганізатарам візіта з польскага боку – Фундацыі “Новы стаў” . Пра магчымасці атрымаць інфармацыю пра дзейнасці ЕС распавядаў Europe Direct Lublin. Таксама яны арганізуюць публічныя мерапрыемствы і канферэнцыі, прысвечаныя еўрапейскім каштоўнасцям.
Другі дзень быў вельмі насычаным і ахапіў па тэматыцы розныя арганізацыі. Першая аб’ядноўвала болей за 60 не дзяржаўных арганізацый і распавядала як яны развіваюць паміж імі супрацоўніцтва і дапамагаюць ім шукаць падтрымку. Асаблівую цікавасць выклікала сустрэча з фундацыя “Тэатрыкон”. Асновай іх дзейнасці з’яўляецца творчасць, адукацыя і анімацыя.
Асобна трэба вылучыць візіт у Дом Слоў Тэатра NN. Асноўная тэма Дома, гэта значэння слова ў культурным і грамадскім жыцці Любліна. Некалькі выставачных пакояў былі прысвечаны ролі “свабоды слова” ў якасці важнага фактару сацыяльна-палітычных пераменаў. Яшчэ ў дадатак да дзейнасці па распаўсюджванню інфармацыі пра працэс стварэння кнігі (друк, графіка, тыпаграфіка), яны праводзяць майстар-класы, каб павысіць цікавасць да чытання. Дзякуючы экскурсіі па Дому, удзельнікі змаглі пабачыць пабачыць унікальныя друкарскія машыны і спосабы друка мінулага стагоддзя. Асобым відовішчам была літаграфія ад мясцовага майстра. Які паказаў як гэтым спосабам вырабляюцца ілюстрацыі да кніг. Асобай увагі варта дабрачынная міжнародная арганізацыя EMAUS. Яна дапамагае людзям выключаным з сацыяльнага жыцця (людзі якія злоўжываюць наркотыкамі, алкаголем, былыя вязні і г.д.) вярнуцца ў соцыўм. Недалёка ад Любліна знаходзяцца майстэрні дзе яны робяць мэблю і розныя прадметы якія спатрэбяцца ў доме. Акрамя гэтага ўдзельнікі візіту мелі магчымасць павячэраць у піцэрыі дзе працуюць сябры арганізацыі і пакаштаваць смачнейшую піцу.
Цвіком праграмы трэцяга дня было знаёмства з Таварыствам патрыятычнай адукацыі з Насутава. Гэта аматарская супольнасць якая займаецца папулярызацыяй гісторыі свайго края. Яны запрасілі спектакль “Лісты з вайны”. Ён уразіў сваімі простымі чалавечымі гісторыямі і актыўнасцю жыхароў Насутава.
Знаёмства з Гарадскім колам роварнага турызму зацікавіла прадстаўнікоў вела-клуба “Радея” і ініцыятывы “За вела Брэст”. Яны цікавіліся арганізацыяй роварных вандровак і міжнародных візітаў.
У апошні дзень раніца пачалася са знаёмства з дырэктарам школы, якая па сваёй ініцыятыве ладзіць экалагічныя праекты разам з дзецьмі.
У нядзелю апошняй сустрэчай перад ад’ездам было знаёмства з Клубам старэйшых у Немчах было апошнім у межах адукацыйнага візіту. А майстар-клас па тэме валанцёрства для берасцейцаў замацаваў атрыманыя веды і падсумаваў усе 4 дні.