
Марыце правесці незабыўны тыдзень у коле аднадумцаў і ініцыятыўных людзей? Адчуваеце, што маеце патэнцыял пісаць/рэдагаваць/канструктаваць Вікіпедыю? Без лішніх словаў – запрашаем вас на Вікі-Летнік 2017!
Дзе: Беларусь
Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017
Каманда Фаланстэра (falanster.by) сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў.
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.
Умовы:
- запрашаюцца як вопытныя вікіфікатары, так і і навічкі, якія толькі робяць першыя крокі ў свеце Вікіпедыі
- унёсак за ўдзел у праекце – 20 рублеў для шкаляроў і 30 – для студэнтаў, 40 рублёў – астатнім зацікаўленым (пры ўмовах папярэдняй працы з Вікіпедыей).
- перавага пры выбары ўдзельнікаў надаецца дзяўчынам
Галоўнай мэтай Летніку мы ставім паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.
Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае “адкрытая культура” у спісу прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў. Мо вам таксама ёсць што распавесці? Будзем удзячныя, калі пажадаеце падзяліцца досведам.
Для таго каб прыняць удзел, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі, і рабілі нешта з пералічанага спіса:
- Пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя.
- Рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons, і ў артыкулы.
- Выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі.
- Перакладалі тэксты.
Не ведаеце, з чаго пачаць? Рэгіструйцеся на Вікіпедыі і дасылайце свой нік або запыт на пошту [email protected] або проста шарце свае артыкулы пад тэгам #япішуўвікіпедыю.
Апасля 15 траўня мы звяжамся з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi па пошце цi ў соцсетках Вконтакте цi Facebook i запросiм на Летнiк.
Далучайцеся да вікі-руху!