
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», у межах кампаніі «Наша мова» напярэдадні свята роднага горада, абвяшчае конкурс на лепшую паштоўку, прысвечаную 1000-годдзю Брэста.
Калі ты мастак, дызайнер, фатограф, паэт ці проста любіш Брэст і жадаеш з намі падзяліцца сваім бачаннем – гэты конкурс для цябе!
У падарунак усім удзельнікам і берасцейцам, пасля конкурсу лепшыя працы будуць надрукаваны і выстаўлены ў галерэі для ўсеагульнага любавання.
Заданне: Паштоўка можа быць намалявана ад рукі, зроблена на кампутары, гэта можа быць таксама калаж ці фатаграфія. Фармат як у класічнай паштоўкі 105 * 148 мм. Адваротны бок рабіць не трэба, ён будзе зроблены агульны для ўсіх. Па жаданню на паштоўцы можа быць размешчаны святочны тэкст на беларускай мове, прысвечаны 1000-годдзю Брэста: віншаванне, верш ці слоган. Колькасць прац не абмежавана.
Конкурс: Дасылаць працы можна да 08.05.2017 па адрасе [email protected] з адзнакай “Конкурс” і пазначэннем імя, прозвiшча аўтара, телефона для сувязi. Конкурс адбудзецца на сайце dzedzich.org з 10.05.2017 па 24.05.2017 і будзе доўжыцца 2 тыдні, дзе кожны зможа аддаць свой голас за паштоўку якая спадабалася. Макет паштоўкі лідара галасавання будзе надрукаваны тыражом 200 экзэмпляраў і падораны наведвальнікам выставы.
Ўмовы: Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы, незалежна ад горада, узросту і прафесіяналізму. Вітаюцца працы і ад аматараў, а не толькі прафесійных мастакоў і дызайнераў.
Журы: Пераможца будзе вызначаны праз агульнае галасаванне на сайце
Арганізатары: АРР «Дзедзіч»
Кантакты: [email protected] +375336308888
Даведка:
Кампанія «Наша мова» стартавала ў Брэсце ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць актыўных удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “З днём горада!”, “Берасцейскі вершнік”, серыя налепак з беларускімі словамі, бясплатныя экскурсіі “Я быў тут” і інш..
У 2017 годзе кампанія працягне праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць брэсцкую моладзь да актыўнага грамадскага жыцця.