DzeЦікава & Ко

12 акцый “Біржы ідэй” праекта “Будзь валанцёрам”

Болей чым за 4 месяцы ў межах праекта “Будзь валанцёрам” арганізаваным АРР “Дзедзіч” было рэалізавана 12 акцый рознага характару і маштабу. Глядзіце фоткі і апісанне ніжэй.

Курсы размоўнай практыкі “Мир без границ”

Першай камандай, якая атрымала перамогу ў сацыяльнай гульне “Біржа ідэй”, была “Я і МЫ!”.

Яны правялі інфарматыўныя заняткі на 1,5 гадзіны, пад час якіх пазнаёмілі ўдзельнікаў паміж сабой і далі не толькі веды, але і порцыю добрага настрою. На курсах сабраліся людзі з розным узроўнем валодання мовай і валанцёры-адмыслоўцы з рознымі методыкамі выкладання. Пасля заняткі прадоўжыліся і ўдзельнікі змаглі далей вывучаць аспекты польскай і англійскай мовы.

Без сумневу, удзел у такім варыянце навучання: роўны навучае роўнага – стаў добрым вопытам для кожнага.

Форум-тэатр “Свабодны тэмп”

Пераможцам другога тыдня апынулася каманда “Говорим и Показываем“, якая паставіла сабе мэту надаць агалосцы праблемы асабістых часовых рамакПраз форумтэатр каманда паказала ўдзельнікам, што не трэба ўводзіць людзей у суб’ектыўныя часовыя рамкі, важна, каб чалавек развіваўся па меры яго магчымасцяў і не залежаў ад часу.

Хочам каб людзі на пенсію сыходзілі, калі хочуць, і дыпломы здавалі, калі дапішуць, і замуж ішлі, калі гатовы, а не як усё. І што ў 30 гадоў не замужам гэта не страшнае.” – растлумачыла адназ удзельніц.

Свята для дзетак з інваліднасцю

На наступным тыдні была рэалізавана ідэя каманды YMCA, якія вырашылі падарыць дзецям кавалачак свята напярэдадні Новага года. Каманда наведала дзяцей з інваліднасцю ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ў Жабінцы з калядным спектаклем. Таксама яны падрыхтавалі дзецям невялікія падарункі.

 

Віншаванні на Каляды

На наступным тыдні перамагла каманда Паўэр, ідэя якіх палягала ў тым, каб падняць настрой берасцейцаў падарункамі да Новага года. Падарункі удзельнікі каманды майстравалі самі з дрэва.

 Семінар ад ПСО “Ангел”

Пасля выйгрышу на адным з тыдняў гульніБіржа ідэйкаманда пошукаваратавальнага атрадаАнёлправяла шэраг семінараў на тэмуПрадухіленне знікненні знаёмага чалавека і што рабіць калі вы заблудзіліся“. Былі наведаны 25, 7 і іншыя школы. Удзельнікі расказалі, што такое валанцёрства, чым займаецца іх атрад, навошта ім валанцёры і самае галоўнае, чым кожныможа дапамагчы калі згубіўся чалавек. Апроч гэтага, былі падрыхтаваны буклеты якія расказваюць пра дзейнасць атрадаАнёлі пра набор валанцёраў у каманду.


Інфармаванне пра валанцёрства на Форуме валанцёраў у Пінску

Пераможцы наступнага тыдняБіржы ідэй“, камандаЗ дабрынёй па свеценадрукавалі і раздалі 160 афіш, сярод наведнікаў Форума валанцёраў у Пінску. Улёткі папулярызавалі валанцёрскую дзейнасць і расказвалі дзе ў Пінску патрэбныя самаахвотнікі.

Эка майстар-клас “З нічога”

15 сакавіка прайшоў эка майстаркласЗ нічогаад пераможцаў тыдня, каманды “Деревянная фабрика“. Удзельнікі выраблялі кубкі куксы з адыходаў лесапільнай вытворчасці.

Паштоўкі “Родныя словы”

Пераможцы аднаго наступнага тыдня гульні “Біржа ідэй” каманды “Я і мы” зрабілі прыгожыя паштоўкі з вытрымкамі твораў беларускіх пісьменнікаў. Яны арганізавалі раздачу паштовак студэнтам БрДУ. Паштоўкі былі вельмі папулярны і сярод знаёмых чальцоў каманды. Хтосьці браў у падарунак роднаму чалавеку (маме, дзяўчыне), хтосьці павёз як сувенір у Туркменістан/Узбекістан астатнія ўпрыгожылі паліцы і сцены ў сябе дома. Тэкст паштовак быў месцамі матывацыйны, месцамі проста замілаваным і смешным.

 

“Новае амплуа”

З выкінутых люстэркаў і матэрыялаў з адходаў драўлянай вытворчасці былі зроблены 4 арт-аб’екты. На люстэрках былі намаляваны розныя персанажы і надпісы якія дапамагалі зрабіць крэатўныя сэлфі. Такім чынам люстэркі  паднялі настрой берасцейцам і стварылі пазітыўны вобраз ініцыятыў лагатыпы якіх былі размешчаны
Люстэрка вывесіць у розных месцах горада. Ці ў кафэ падтрымліваюць акцыі грамадскіх арганізацыі.

cGiTDAd2HwI[1]

Падтрымка валанцёраў сусветнай акцыі “Гадзіна Зямлі”

Наступнай перамоглай ідэяй была маштабнай імпрэза, якую вырашылі правесці ўдзельнікі каманды “Час Зямлі”. У межах ініцыятывы яны падрыхтавалі і правялі акцыіГадзіна Зямліў некалькіх кавярнях Брэста. Распавялі пра ідэю акцыі, зрабілі акустычныя выступы музычных груп пры свечках, ва ўтульнай атмасферы. Пасля для валанцёраў акцыі і музыкаў якія стваралі свята, пасля акцыі была арганізавана асобная імпрэза.

Кампанія па выяўленні несанкцыянаваных звалак “Знаходзь, фіксуй, дзейнічай”

У красавіку 2017 года ініцыятыўная група «Час Зямлі» запусціла грамадскую кампанію па выяўленні несанкцыянаваных звалак на тэрыторыях ляснога фонду, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) Брэсцкага раёна “Знаходзь фіксуй, дзейнічай”.
У ходзе гэтай кампаніі ў плыні 2-х тыдняў, з 03 па 16 красавіка арганізатары запрашалі ўсіх жадаючых прыняць удзел у зборы інфармацыі шляхам фота-, відэафіксацыі звалак з каардынатамі іх месцазнаходжання.

Усяго было атрыманы фатаграфіі з прывязкай да мясцовасці не толькі з Брэста і Брэсцкага райана, але і вялікая колькасць звалак было выяўлена на тэрыторыі Камянецкага раёна. Па выніках конкурсу самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі фірмовыя кубкі кампаніі.

 
Творчы вечар у Пінску

Пераможцы апошняга тыдняБіржы ідэй” – камандаЗ дабрынёй па свеце18 красавіка правяла імпрэзу для маладых інвалідаў з дыягназамДЦП“. Гэта быў першы ў Пінску фэстТворчасць без междля маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Было вельмі эмацыйная, душэўная імпрэза, дзе ўдзельніуі змаглі раскрыцца і паказаць свае таленты.

Дзякуй усім удзельнікам сацыяльнай гульні “Біржа ідэй”! Назапшвайце свае планы на наступную сацыяльную гульню “Біржа ідэй”

19 кастрычніка была выніковая імпрэза, дзе ўдзельнікі атрымалі фірмовае прома кампаніі і атрымалі падарункі за актыўны ўдзел. Пераможцам гульні аказаліся адразу дзве каманды: “Паўэр” і “Час Зямлі”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *