
Упершыню ў Брэсце адбудзецца творчая сустрэча з фіналістамі прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Вас чакае цікавая размова з пісьменнікам Уладзімірам Садоўскім і перакладчыцай Сюзаннай Паўкштэла. Яны прадставяць свае дэбютныя кнігі. Уладзімір – зомбі-хорар “1813”, Сюзанна – пераклад з літоўскай мовы кнігі “Бог дажджу” Альвідаса Шляпікаса.
У. Садоўскі — інжынер, які піша прозу, С. Паўкштэла — перакладчыца з літоўская мовы. Абое аўтары сёлета сталі фіналістамі прэміі «Дэбют» і атрымалі заахвочвальныя прызы.
Уладзіміра Садоўскага адзначылі за кнігу «1813». Гэтая навела — першы беларускі зомбі-хорар. Жанр, які даўно распаўсюджаны за мяжой, па-беларуску не распрацаваны. Садоўскі ўзяў рэальную гістарычную асобу — Міхала Клеафаса Агінскага, якую прымусіў змагацца не з царскімі салдатамі, а напалеонаўскімі жаўнерамі-зомбі. 1813 — гэта год, у якім адбываюцца падзеі кнігі.
Сюзанну Паўкштэла адзначылі за пераклад з літоўскай мовы кнігі «Бог дажджу» Альвідаса Шляпікаса.
«Бог дажджу» — гэта кніга пра літоўскую правінцыю канца 1990-х. Многія бываюць у Вільні, але адзінкі сутыкаюцца з літоўскімі вёскамі і мястэчкамі. Знайсці адрозненні і падабенствы паміж беларускімі і літоўскімі светамі і дапаможа кніга Шляпікаса.
13 мая, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (вул. К.Маркса, 60). Пачатак а 15.00. Уваход вольны. Кожны наведнік атрымае ў падарунак кнігу.
***
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная прэмія, заснаваная ў снежні 2010 года Саюзам беларускім пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і мецэнатам Паўлам Падкарытавым (Бераговічам). З 2014 года да арганізатараў «Дэбюту» далучыўся дабрачынны фонд «Вяртанне». Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях, у якіх працаваў Максім Багдановіч, — «Проза», «Паэзія», «Мастацкі пераклад». Лаўрэатамі станавіліся Андрусь Горват, Анатоль Івашчанка, Ганна Янкута, Таццяна Нядбай, Віктар Марціновіч, Віталь Рыжкоў, Наталля Харытанюк і іншыя.