
Рады паведаміць, што конкурс на лепшую паштоўку завершаны. Мы гатовыя аб’явіць і павіншаваць пераможцаў. Конкурс быў арганізаваны кампаніяй “Наша мова” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.
У конкурсе прынялі ўдзел 16 прац. З вялікім адрывам наперад выйшлі 3 паштоўкі, якія па рашэнні арганізатараў і сталі пераможцамі. Яны падзеляць першае месца і галоўны прыз на траіх. Кожная паштоўка будзе надрукавана ў складзе 70 асобнікаў.
Віншуем Шэўчык Ганну, Аляксандра Дземідзюка і дызайнераў студыі «Дадізайн» Варахобка Марыну і Тарабуку Наталлю!
Паштоўкі ўсіх трох пераможцаў будуць надрукаваныя і падораны наведвальнікам выставы. У падзяку за ўдзел у конкурсе, працы ўсіх канкурсантаў будуць выстаўлены ў кавярні «Параграф” па адрасе г. Брэст вул. Карбышава, 32 з 5 па 12 чэрвеня. Акрыццё выставы ў 5 чэрвеня ў 19:00.
Арганізатары: кампанія “Наша мова”, пры падтрымцы АРР «Дзедзіч».
Кантакты: [email protected] +375336308888.