
Ці ведаеш ты ўсе цёмныя закуткі беларускай мовы?
АРР “Дзедзіч” падрыхтавала тэст на веданне беларускай мовы. Ён дапаможа асвяжыць веды, якія, напэўна, ёсць у тваёй галаве. Не хвалюйся, вядома ёсць! А як жа «Ад прадзедаў з пакон вякоў»? Ну …. ці даведаешся нешта новае.
Учорашнія школьнікі ўжо здалі ЦТ па беларускай мове. І, дарэчы, у гэтым годзе абітурыентаў на тэсты па беларускай мове зарэгістравалася амаль на 30 адсоткаў больш, чым у мінулым годзе.
Прыемна, што больш моладзі цікавіцца роднай мовай. А як наконт цябе? Што ты памятаеш са школьнай парты? Мы падрыхтавалі тэст, дзе сустракаюцца даволі цяжкія пытанні, а пасля ты зможаш даведацца, чаму менавіта такі правільны адказ.