
2 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы “Адметныя Месцы” у АРР “Дзедзіч”. Выстава – гэта завяршэнне аб’ёмістага фотаконкурсу у сеціве, у якім жыхары Берасця шукалі будынкі па фрагментах і самі фатаграфавалі іх.
Што: фотаздымкі Берасця
Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, Маякоўскага 46-1
Калі: усё лета
“Фотагалерэя” адчыненая усё лета. Яна цалкам складаецца з прац удзельнікаў. Калі вам цікава паглядзець вачыма сваіх землякоў на родны горад і даведацца пра гісторыю яго вуліц, тады запрашаем!
А зараз нагадаем вам, як гэта было:
Уручэнне дыпломаў пераможцам – Яўгену Барысюку, Ганне Уласенка і Марыі Цуканавай
Пераможцы з узнагародамі
Таксама наведвальнікі убачылі кароткую гісторыю вуліц горада, паспрабавалі сваю моц у веданні вялікіх берасцейцаў і адметных дат, пагулялі ў настольныя гульні і пачаставаліся смачнай гарбатай з печывам.