
ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць другі набор слухачоў у «E-School: Школа медыяменеджменту».
Праграма Школы разлічана на чатыры месяцы, заняткі пачнуцца ў верасні 2017 года і будуць складацца з чатырох модуляў, кожны з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.
Трэнеры Школы – медыяпрафесіяналы з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца: менеджары журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў (рэдактары, намеснікі рэдактароў, кіраўнікі аддзелаў), матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.
Умовы:
- навучанне ў Школе бясплатнае;
- удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы;
- арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем падчас стацыянарных сесій Школы;
- кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы;
Больш падрабязна даведацца пра трэнераў, расклад заняткаў, праграму Школы, а таксама пачытаць водгукі выпускнікоў Першай Школы можна па спасылцы.
Пакінуць заяўку на ўдзел у Школе – тут.
Крайні тэрмін падачы заявак – 1 жніўня. Арганізатары Школы звяжуцца з папярэдне адабранымі кандыдатамі да 5 жніўня і ўзгадняць даты правядзення сумоўя, на аснове якога будзе вызначаны афіцыйны спіс удзельнікаў Школы.
Дадатковую інфармацыю можна таксама атрымаць па E-mail – [email protected]