Адукацыя

АДУКАЦЫЙНЫ КУРС ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА

Праграма “Адукацыйны курс па правах чалавека” запрашае маладых людзей падаваць заяўкі на ўдзел у навучаньні. Праграма накіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.

human_rights_07

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстаньні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах і іншых дзяржаўных органах.

У працэсе навучаньня будзе разгледжаны шэраг асноўных правоў і свабодаў чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама мэтады іх абароны.

Праграма разьлічаная на 6 месяцаў, і будзе складацца з 3-х сэсіяў, якія пройдуць у Беларусі ў 2017 г. Першая сэсія адбудзецца 27-30 ліпеня. Працягласьць першага навучаньня – 4 дні, другой і трэцяй сэсіі – 3 дні (пятніца, субота, нядзеля). Сэсіі будуць складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў.

Умовы ўдзелу ў навучаньні:
– Узрост 20-35 гадоў;
– Базавыя веды пра правы чалавека (напрыклад, навучаньне ў летніх школах па правах чалавека) і жаданьне займацца праваабарончай дзейнасьцю;
– Пастаянны доступ у Інтэрнэт;
– Рэкамэндацыі ад дзеючых беларускіх праваабаронцаў.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 23:59:59  16 ліпеня 2017 г. запоўніць анкету.

Удзел у праграме бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз эл. адрас: [email protected].

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *