
З 10 па 16 ліпеня у мястэчцы Насутов, блізу Любліна, быў рэаліалізаваны праект моладзевага абмену Erasmus + . Праект меў назву “Songs from Europe” і складаўся з музычных і вакальных семінараў з узаемным навучаннем песень, якія з’яўляюцца культурнай спадчынай удзельнікаў з пяці краін праекту: Беларусі, Іспаніі, Румыніі, Італіі і Польшчы.
Беларускія выканаўцы
Згодна з планам, кожная нацыянальная група падрыхтавала песні на тры тэмы:
– Традыцыйныя святочныя песні;
– Песні прысвечаныя адносінам мужчыны і жанчыны;
– Песні, звязаныя з гісторыяй краіны, або з нацыянальнымі героямі.
Удзельнікі праекту мелі музычны і вакальны досвед, што дапамагло хутка ўсталяваць працоўную і, тым жа часам, сяброўскую атмасферу, зрабіць вывучэнне культурнай спадчыны сваіх суседзяў з Еўропы надзвычай цікавым.
Кожная группа ўдзельнічала ў семінарах як у якасці выкладчыка, так і студэнта. Песні выкладаліся на мове арыгіналу, а іх змест і гісторыю расказвазвалі па-ангельску. Пасля трох дзён семінараў і вывучэння абраных песень былі сфармаваныя змешаныя группы, якія і падрыхтавалі сумесны выступ на сцэне культурнага моста ў Любліне.
Канцэрт адбыўся 15 ліпеня 2017, дзе была прадстаўлена падрыхтаваная праграмма з песнямі на пяці розных мовах Еўропы, а таксама з запісаў рэпетыцый і канцэрту атрымаўся невялікі фільм. Паглядзець яго можна тут: http://gcasz.nasutow.pl/piosenki_z_europy/index.php
Праект “Songs from Europe” дазволіў яшчэ раз даказаць, як проста можна пераадоліць моўныя і культурныя бар’еры. Музыка паўстала яшчэ адным спосабам камунікацыі, а традыцыйныя песні – выдатным інструментам для інтэграцыі розных нацыянальнасцяў, таму што, хоць і належым да розных нацыянальнасцей і культур, а спяваем пра адны і тыя ж пачуцці, эмоцыі, радасці і праблемы.