DzeЦікава & Ко

“Будзь валанцёрам” ― выйшаў новы беларускі мабільны дадатак для актывістаў

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запусціла мабільны дадатак для ўсіх, хто хоча браць актыўны ўдзел у жыцці свайго горада.

884870f98eebec1e1d92

Спампаваўшы дадатак, карыстальнікі змогуць аператыўна даведвацца аб усіх актыўнасцях грамадскіх арганізацый у іх горадзе, далучацца да іх, дапамагаць у правядзенні і нават запрашаць на свае ўласныя мерапрыемствы.

“Мы ўбачылі, што ў грамадстве расце цікавасць да грамадскай, валанцёрскай дзейнасці, ― кажа Дзмітрый Шыманскі, кіраўнік АРР “Дзедзіч”. ― З іншага боку, у НДА таксама расце запатрабаванась у валанцёрскай дапамозе. Таму мы вырашылі стварыць інструмент, які дазваляе людзям хутка знайсці месца, дзе можна сябе рэалізаваць. А арганізацыям ― атрымаць магчымасць беспасрэдна дайсці да кожнага актыўнага жыхара”.

Дадатак “Будзь валанцёрам” уключае ў сябе не толькі стужку анонсаў публічных мерапрыемстваў у Берасці (хутка далучацца і іншыя беларускія гарады). Ён дазваляе карыстальніку актыўна паўплываць на жыццё горада. Трэба проста ўдзельнічаць у мерапрыествах для валанцёраў у дадатку прадстаўлены ўжо больш за 20 берасцейскіх НДА розных сфер дзейнасці. А праз фільтр і пошук можна персаналізаваць дадатак, наладзіўшы яго на паказ толькі тых мерапрыемстваў, якія цікавыя менавіта табе.

З дапамогай дадатку можна ставіць адзнакі як арганізацыям, у мерапрыемствах якіх ты паўдзельнічаў, так і іншым валанцёрам. Кожны карыстальнік аплікацыі мае свой рэйтынг у залежнасці ад колькасці часу, затрачанага на валанцёрства, і ад адзнак іншых валанцёраў. Такая інтэрактыўная гэйміфікацыя, а таксама рэальныя каштоўныя прызы, якімі “Дзедзіч” у канцы года будзе узнагароджваць самых актыўных, спрыяе ўцягнутасці ў працэс.

Калі карыстальнік дадатку прыме ўдзел у 10 мерапрыемствах у якасці валанцёра, яму адкрыюцца новыя функцыі: ён зможа ўжо самастойна прапаноўваць заданні для валанцёраў. Тым самым дадатак будзе спрыяць стварэнню новых валанцёрскіх ініцыятыў у Берасці.

Але ж “Будзь валанцёрам” будзе карысным не толькі для простых жыхароў. “Запускаючы дадатак, мы хочам актывізаваць грамадскія арганізацыі на павышэнне эфектыўнасці сваёй працы, на павышэнне свайго патэнцыялу, ―  удакладняе Дзмітрый Шыманскі. ― Таму запрашаем усе грамадскія арганізацыі, ініцыятывы з Берасцейскай вобласці, якія прыцягваюць валанцёраў да сваёй працы, далучацца да праекту. Мы пакажам, як можна выкарыстоўваць дадатак для патрэб любой арганізацыі. Бо хочам, каб валанцёрства ў Беларусі развівалася”. Ёсць толькі адно абмежаванне: дзейнасць арганізацый-карыстальніц дадатку павінна насіць некамерцыйны характар.

Аплікацыя “Будзь валанцёрам” працуе на аперацыйнай сістэме Android версіі 4,2 і вышэй. Функцыянал цалкам бясплатны.

1

У наступным годзе праца мабільнага дадатку будзе пашырана і на іншыя гарады Беларусі. Увесь неабходны функцыянал для гэтага ўжо падрыхтаваны, засталося толькі знайсці арганізацыі, якія будуць мадэратарамі дадатку ў кожным з рэгіёнаў.

Пампуйце “Будзь валанцёрам” бясплатна ў Play Маркеце па спасылцы https://play.google.com/store/apps/details?id=org.dzedzich.volunteers

Па пытаннях удзелу ў праекце ў якасці НДА звязвайцеся з АРР “Дзедзіч” па адрасе: info@dzedzich.org.

Любую дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: +375 29 724-21-16.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *