Культура

Фестываль сучаснага беларускага мастацтва “ДАХ-32” адбудзецца ў шляхетскай сядзібе

Фестываль сучаснага мастацтва “ДАХ”, прысвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, пройдзе 20 жніўня.

Мерапрыемства адбудзецца на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Cядзіба Рэйтанаў — гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Па звестках, Тадэвуш Рэйтан пахаваны ў капліцы на тэрыторыі сядзібы. 8 жніўня адзначаецца гадавіна яго смерці. Менавіта з гэтай нагоды пройдзе 32-гі па ліку Фестываль “ДАХ”.

ДАХ праводзіўся з 2001 года ў Берліне, Мінску і іншых гарадах. У 2013 годзе у нетрах куратарскай группы фэста была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

У праграме імпрэзы лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама пройдуць тэматычныя мастацкія выставы, сярод якіх “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча, “Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага”, гульні і майстар-класы па лінагравюры, фехтаванню, кулінарыі.

У музычнай частцы фэсту адыграюць розныя выканаўцы, сярод якіх гурт Re1ikt, Віктар Сямашка і Кумпанія, Тодар Кашкурэвіч і іншыя. Поўная праграма ДАХ-32 знаходзіцца тут.

Уваход на фестываль вольны.
siadziba_reyten

Пакінуць адказ