Гісторыя

Цікавосткі Віцебшчыны : Лучай і Мосар

11 дзен, 264 гадзіны, каля 2187 км. Менавіта столькі доўжылась мая практыка, бо я — студэнтка спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” (3 гады) у Берасцейскім дзяржаўным універсітэце. І гэтая практыка стала адным з найвыдатнейшых падарожжаў у маім жыцці, якое я запамню, калі не на ўсе жыцце, то адназначна на доўгі час. Марыя Чырык распавядае пра Лучай і Мосар.

“А што ў нас глядзець? ” – кажуць мае знаёмыя і едуць за мяжу. Пасля чарговага такога пытання, я натхняюся на напісанне новага артыкула. На гэты раз я хачу распавесці вам пра 2 незвычайныя храмы у Віцебскай вобласці.

Першы з іх знаходзіцца ў в. Лучай, Пастаўскага раёна. Касцёл Святога Тадэвуша заснаваны ў 1766 г. па фундацыі Альжбэты Агінскай. Яна з Агінскіх ператварыла Лучаі ў сваю рэзідэнцыю не для забаваў, а для навуковага даследвання па астраноміі (вось гэта жанчына была!). Касцёл мае вялікія памеры і вельмі запамінальны знешні выгляд. Ён размешчаны на адной з самых высокіх кропак мясцовасці, таму бачны здалёк. Тэрыторыя вакол касцёла добраўпарадкавана. Побач з касцёлам у вёсцы захавалася таксама плябанія (дом святара, ён жа будынак парафіяльнай адміністрацыі), як мяркуецца, пабудаваная ў 19-ым стагоддзі.

DSCN9130

DSCN9140

 

Касцёл – апошні помнік іезуіцкага манументальнага дойлідства, узвядзенне якога было скончана ўжо пасля выгнання ордэна іезуатаў з ВКЛ. Яшчэ адной характэрнай асаблівасцю касцёла ў вёсцы Лучай з’яўляецца тое, што менавіта тут у 2008 годзе быў усталяваны, па некаторых звестках, храналагічна першы ў свеце помнік Папе Рымскаму Бенедыкту XVI.

Але гэта не ўсе, есць у храме свая разынка. Велічнае і ўрачыстае вонкавае аблічча лучайскага касцёла праз некаторы час пасля пабудовы храма было надзвычай удала дапоўненае выдатным роспісам інтэр’ера, выкананым у тэхніцы грызайль даволі вядомым Казімірам Анташеўскім, мэтрам “штуки оптичной” г.зн. майстрам, які спецыялізаваўся на стварэнні “аптычных”, гэта значыць ілюзіяністычных (цяпер іх бы назвалі “трохвымернымі”) насценных роспісаў, што імітуюць скульптуру і элементы архітэктурнага дэкору.

мосаар

 

З цягам часу тут павесілі гадзіннік які кожную кванту – 15 хвілін, агучвае адну з мелодый  і Лучай мае нават свой гімн. Усе гэтыя фактары робяць касцёл у вёсцы Лучай цікавым турыстычным аб’ектам, які проста не магчыма не наведаць!

DSCN9138

 

Мосар. Знаходзіцца Мосар у Глыбоцкім раёне. Упершыню вёска была згадана ў дакументах у 1514 годзе. Доўгія гады яна належала розным вядомым сем’ям, такім як Зяновічы, Пацы, Млечкі і іншыя. Адзін час Мосар належаў стрыечніку Юзафа Пілсудскага Каліста. Праўда, самы вялікі след у гісторыі вёсачкі пакінулі Бжастоўскія. Ганна і Роберт Бжастоўскі сталі ініцыятарамі будавання тут шыкоўнага палаца касцёла. Адбылося гэта ў канцы XVIII стагоддзя. У палацы Бжастоўскіх гасцявалі нават каралі Рэчы Паспалітай. Праўда, помнік архітэктуры не дайшоў да нашых часоў, яго разбурылі падчас грамадзянскай вайны. А вось касцёл можна наведаць і сёння. Ён пабудаваны ў гонар святой апякункі Ганны Бжастоўскай. Святая Ганна – маці Багародзіцы. Да яе заўсёды з адменнай павагай ставяцца каталікі.

IMG_20170707_163150

Асабліва ўшанаваным касцёл стаў пасля таго, як тут здарылася сапраўднае дзіва. У 1838 годзе па беларускіх і літоўскіх каталіцкіх храмах падарожнічаў воз з мошчамі святога Юстына. Гэты звычай быў вельмі пашыраны ў XIX стагоддзі – мошчы святых вазілі па гарадах і вёсках для таго, каб усе ахвотнікі маглі дакрануцца да святыні. Даехаўшы да Мосарскага касцёла Святой Ганны, воз спыніўся. Коні не хацелі ехаць далей. Ніякія дамаўленні і пагрозы не маглі іх ссунуць з месца. Веравалыя вернікі Мосарскага храма зразумелі, што на тое была воля самага святога Юстына – ён пажадаў, каб яго мошчы назаўжды знайшлі прыстанак у Мосары.

мосар

У наш час, у 1988 годзе, у касцёле пасяліўся ксёндз Іосіф Булка. Ён давёў да ладу і адрэстаўраваў касцёл, выгадаваў вакол касцёла найпрыгожы пейзажны парк з выдатнымі колерамі, ахайнымі дарожкамі і падстрыжанымі дрэўцамі. Гэты сад завуць беларускім Версалем. Над невялікай азярынай з лілеямі перакінуты разьбяны масток. У цэнтры саду – П’яце – дакладная копія статуі Мікеланджэла, статуя Боскай Маткі, якая аплаквае свайго Сына, знятага з крыжа. Усталяваны ў садзе таксама помнік Папу Рымскаму Іяану Паўлу ІІ.

Яшчэ адной разыначкай Мосара з’яўляецца адзіны ў краіне антыалкагольны музей. Яго стварэнне, як і стварэнне філіяла Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея – заслуга ксяндза Булкі. На жаль, цяпер ксяндза у жывых няма, але раней ён быў знакам вёскі. Гэта з яго падачы тут быў уведзены сухі закон. Ён зацята змагаўся з алкагалізмам і дамогся таго, што яго прыход стаў зонай цвярозасці. І ў дождж, і ў снег ксёндз не пакідаў працу, сачыў за парадкам у сваім прыходзе, а таксама імкнуўся пагаварыць з кожным, хто наведваў касцёл святой Ганны.

Таму хутчэй збіраем ўсе неабходнае ў заплечнік, тэлефануем сябрам і даследуем сваю сінявокую Радзіму, бо нам сапраўды ёсць чым ганарыцца і што паказаць.

POMELO_20170707162954_fast

Аўтар тэксту – Марыя Чырык
Фота аўтара

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *