
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае маладых людзей 16–25 гадоў для доўгатэрміновай цікавай супрацы. Стань часткай VolunTeam. Прыходзь на першую сустрэчу 19 верасня ў 19.00 па адрасе Маякоўскага 46/1.
Што за “VolunTeam”? “Дзедзіч” хоча стварыць устойлівую валанцёрскую тусоўку. Сабраць каманду актыўных, неабыякавых да беларускай культуры людзей. Мы шукаем новых валанцёраў, каб пасябраваць і разам рабіць карысныя для моладзі справы. Валанцёрства – гэта не дармовая праца. За дапамогу мы аддзячваем ведамі і вопытам. Праводзім трэнінгі, майстар-класы, рэлакс-гадзіны. Ладзім тусоўкі, каб падзякаваць табе ў нефармальнай абстаноўцы. Валанцёры – жыццёва важная частка «Дзедзіча». Каб гэты жывы арганізм добра працаваў, яму патрэбна свежая кроў. Мы пастаянна абнаўляем сваю працу, каб быць у трэндзе і на хвалі сучасных поглядаў.
Чым займаецца «Дзедзіч»? Стварае гарадскія праекты. Вось, напрыклад:
Конкурс паблік-арта, які падарыў Берасцю новыя арт-аб’екты ў нацыянальным стылі. Пры падтрымцы «Дзедзіч» мастачка Ганна Яцкевіч пасяліла цытаты Максіма Багдановіча і Янкі Купалы на берасцейскія будынкі.
Мабільны дадатак «Будзь валанцёрам», створаны для камунікавання грамадскіх арганізацый і валанцёраў. Арганізацыі просяць аб дапамозе і размяшчаюць заданні, а валанцёры выконваюць місіі і павялічваюць свой рэйтынг.
Летнік асабістай эфэктыўнасці, 2016
Якія плюшкі дае валанцёрства ў «Дзедзіч»?
– Новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, якія робяць наша грамадства лепш;
– Удзел у стварэнні карысных праектаў, якімі ты папоўніш рэзюмэ;
– Павышэнне валанцёрскага ўзроўню: навучым арганізоўваць праекты, працаваць у камандзе;
– Рост асабістай эфектыўнасці: палепшыш сацыяльныя навыкі, веды ў сферах, якія цябе цікавяць.
Хто такі_ая валанцёр_ка «Дзедзіча»?
Жыхар_ка Берасця ўзростам 17 – 25 гадоў, які_ая хоча дапамагаць гарадскім ініцыятывам.
Разумее беларускую мову.
Цікавіцца валанцёрствам і беларускай культурай і гісторыяй.
І, увогуле, хто не хоча спаць, а хоча дзейнічаць, рэалізоўваць ідэі, кідаць выклік сабе, знаёміцца і тусіць.
Хочаш да нас? Тады запаўняй анкету і прыходзь на першую сустрэчу 19 верасня ў 19.00 на офіс “Дзедзіча” па адрасе: Маякоўскага 46/1. Як кажуць – Just Do It! Наша каманда будзе рада папаўненню. І гэта толькі пачатак.