DzeЦікава & Ко

Станоўчае і адмоўнае ў грамадскіх прасторах Брэста. Запрашаем 21 верасня на зразумелую лекцыю пра месцы, дзе мы бываем кожны дзень

АРР «Дзедзіч» спрабуе з двара, на вуліцы Маякоўскага 46-1, зрабіць паўнавартасную вулічную публічную прастору. Да праекта можна далучыцца праз гэтую форму.

У межах праекта мы запрашаем на адкрытую адукацыйную сустрэчу з архітэктарам Яўгенам Шчэрбачам. Лекцыя пройдзе ў чацвер у 19:00 па адрасе вул. Карбышава 32 (кавярня «Paragraph»). Уваход вольны.

На лекцыі вы даведаецеся:

  • Якія бываюць грамадскія прасторы * і для чаго яны патрэбныя.
  • Ацэнім існуючыя агульнадаступныя месцы для берасцейцаў, іх плюсы і мінусы.
  • Як могуць развівацца грамадскія прасторы Брэста.
  • Як мы можам зрабіць горад больш зручным для сябе.
  • Прастора будучыні! Як сучасныя тэхналогіі змяняюць прастору вакол нас.

Каб ствараць добрую архітэктуру і зручныя гарады досыць разумення навошта нам усім гэта трэба. Чаму ў гарадах людзі ходзяць у кавярні, кінатэатры і паркі, замест таго каб займацца хатняй гаспадаркай, піць каву і глядзець кіно дома?

Простыя прыёмы, для таго, каб зрабіць нашы вуліцы і двары больш камфортнымі.

* Грамадскія прасторы – гэта месцы ў горадзе ці вёсцы, якія пастаянна і бясплатна даступныя для насельніцтва. Такія месцы як плошчы, набярэжныя, пешаходныя і транспартныя вуліцы, паркі, скверы, двары шматкватэрных дамоў.

Што: Лекцыя «Станоўчае і адмоўнае ў грамадскіх прасторах Брэста».

Хто: Яўген Шчэрбач (архітэктар).

Дзе: вул. Карбышава, 32 (кавярня «Paragraph»).

Калі: 28 верасня (чацвер) у 19.00.

vk.com

Es6SiwdK30E

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *