
Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў адкрывае першы набор школы журналістыкі з нуля.
Школа “Студэнцкай думкі” гэта:
– 8 практычных заняткаў з прамежкавым кантролем вынікаў;
– 4 прафэсіяналы ў якасьці лектараў;
– 2 месяцы штотыднёвай актыўнасьці.
Мэта школы – павышэньне інфармацыйнай пісьменнасьці і журналісцкіх навыкаў студэнцтва, засвойваньне паняцьця “журналістыка”, паляпшэньне валоданьня асноўнымі жанрамі журналістыкі.
Для ўдзелу ў школе досьвед у журналістыцы не патрабуецца.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2017 г.
Заяўка па спасылцы: docs.google.com